Лукіян Антыяхійскі
Лукіян Антыяхійскі (пам. у 312 годзе) — прэсвітар, багаслоў, адзін з першых рэдактараў Бібліі. Шануецца як святы ў ліку прападобнамучанікаў, памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца 15 кастрычніка (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 7 студзеня.
Лукіян Антыяхійскі | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 240 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 312 |
Месца смерці | |
Шануецца | у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах |
У ліку | прападобнамучанікаў |
Дзень памяці | 15 кастрычніка (па юліянскі календары) у праваслаўі, 7 студзеня ў каталіцтве |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сірыйскім горадзе Самасаце. У 12-гадовым узросце ён застаўся сіратой. Лукіян раздаў маёмасць жабракам, а сам пайшоў у горад Эдэсу да спавядальніка Макарыя, пад кіраўніцтвам якога вывучаў Свяшчэннае Пісанне і вучыўся падзвіжніцкаму жыццю. Паводле паведамлення Аляксандра Александрыйскага ў Антыёхіі вучыўся ў ерасіярха Паўла Самасацкага. Лічыцца адным з заснавальнікаў Антыяхійскай багаслоўскай школы, у якой вучыліся многія будучыя дзеячы арыянства, уключаючы самога Арыя.
Галоўнай заслугай Лукіяна стала праца па выверцы і рэдагаванню грэчаскіх біблейскіх тэкстаў, у прыватнасці ён старанна зверыў Септуагінту з яўрэйскім арыгіналам, аднавіўшы сапсаваныя перапісчыкамі фрагменты. Варыянт старазапаветнага тэксту Лукіяна атрымаў назву «Лукіянава рэцэнзія».
Паводле паведамлення Еўсевія Кесарыйскага ў часы Вялікага ганення пры імператары Максіміне Святы Лукіян быў схоплены па даносе і адпраўлены ў нікамедыйскую вязніцу, дзе на працягу 9 гадоў умацоўваў хрысціян, якія сядзелі з ім, у спаведніцтве, пераконваючы іх не баяцца катаванняў і смерці. Ад працяглых катаванняў і голаду Святы Лукіян сканаў у няволі.
Паводле жыція перад смерцю, жадаючы прычасціцца на свята Богаяўлення, прыкаваны ланцугамі да ложка мучанік-прэсвітар здзейсніў на сваіх грудзях літургію, і ўсе хрысціяне, якія знаходзіліся ў вязніцы, прычасціліся. Цела Святога Лукіяна было кінута ў мора, але, паводле жыція, праз 30 дзён дэльфіны вынеслі яго на бераг і вернікі пахавалі яго.
Гл. таксама
правіць- Пелагія, дзева Антыяхійская — мучаніца, вучаніца Лукіяна Антыяхійскага.
- Арый — вучань Лукіяна Антыяхійскага, адзін з ранніх ерасіярхаў, заснавальнік арыянства.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукіян Антыяхійскі
- Прападобнамучанік Лукіян, прэсвітар Антыяхійскі на сайце Праваслаўе.Ru