Lurkmore.to ці Луркамор'е (руск.: Луркоморье)  — анлайн-энцыклапедыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; з'яўляецца аналагам англійскамоўнай гэгапедыі (гумарыстычнай энцыклапедыі) lurkmore.com. Пазіцыянуе сябе як «энцыклапедыя мемаў, фальклору і Усяго Іншага». Праект быў заснаваны пасля канфлікту паміж адміністрацыяй рускай Вікіпедыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.

Луркамор'е (руск.: Луркоморье)
Lurkmore.ru logo.png
URL lurkmore.to
Тып сайта Вікі-энцыклапедыя інтэрнэт-мемаў і фальклору
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова(-ы) Руская
Размяшчэнне сервера Сцяг ЗША Х'юстан (Тэхас)
Уладальнік Дзмітрый Хомак
Аўтар Oal, Drdaeman і zoi
Пачатак працы 30 ліпеня 2007
Бягучы статус працуе
Рэйтынг Alexa 5 333[1]
Commons-logo.svg Луркамор’е на Вікісховішчы

Паходжанне выразу Луркамор'еПравіць

Луркамор'е (руск.: луркoморье) гэта слова, што ўтварылася шляхам спалучэння англійскага жаргоннага выразу lurk moar і рускага слова (руск.: лукоморье). Само словазлучэнне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасці сеткавых супольнасцяў вітаюцца "маўклівыя навічкі", якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленні і толькі праз нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».

Тэматыка і стыльПравіць

Праект першапачаткова пазіцыянаваў сябе як энцыклапедыя інтэрнэт - мемаў, але па меры развіцця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэм: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, камп'ютарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадскае жыццё і многае іншае.

Луркамор'е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываннем нецэнзурнай лексікі, бесцырымоннасцю выказванняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых з'яў.

Адметнай рысай артыкулаў таксама з'яўляецца спецыфічны слэнг  — «луркамоўе» (луркояз) , які складаецца з сеткавага жаргону, асобных слоў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных неалагізмаў.

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.