Луцкі аўтамабільны завод

Луцкі аўтамабільны завод, ЛуАЗсавецкі і, пазней, украінскі вытворца калёснай аўтамабільнай тэхнікі, які знаходзіцца ў горадзе Луцк.

ДП «Аўтазборачны завод № 1» ПАТ «Аўтамабільная кампанія «Багдан Мотарс»
Ukraine Luzk Werk Bogdan.jpg
Тып прыватнае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1955
Скасавана 2000
Размяшчэнне Украіна г. Луцк, Украіна
Галіна Аўтамабілебудаванне
Прадукцыя калёсныя транспартныя сродкі
Матчына кампанія Bogdan Group[d]
Сайт busplant.bogdan.ua

ГісторыяПравіць

Асноўнай мадэллю, якая выпускалася заводам ЛуАЗ, быў ЛуАЗ 969М. Першая версія гэтага аўтамабіля, ЛуАЗ 969-А, выпускалася на заводах ЗАЗ. Аднак праз некалькі гадоў ЗАЗ перанёс вытворчасць гэтых маленькіх джыпаў менавіта ў Луцк. Рухавік мадэлі 969-А паходзіў з аўтамабіля ЗАЗ-965, меў 900 см3 і толькі 30 конскіх сілаў магутнасці, аднак у адрозненне ад ЗАЗ-965, рухавік размяшчаўся спераду, уздоўж восі аўтамабіля і ў пары быў з 4-ступнёвай механічнай каробкай перадач разам з рэдуктарам. На базе гэтай мадэлі было створана некалькі версій, прычым найбольш цікавай з іх з'яўляецца ЛуАЗ-967амфібія, прызначаная ў асноўным для вайскоўцаў.

У 1979 годзе была спыненая вытворчасць мадэлі 969-А і заменена мадэллю 969-М Валынь. Яна адрознівалася ад папярэдняй змененым пярэднім рамянём і рухавіком аб'ёмам 1200 см3 з максімальнай магутнасцю, павялічанай на 4 конскія сілы, да 34 конскіх сіл. Гэтая мадэль экспартавалася за мяжу ў 1980-я гады. У экспартнай версіі выкарыстоўваўся рухавік аб'ёмам 1100 см3 ад «Ford Fiesta».

У пачатку 1990-х гадоў рухавік быў заменены новым рухавіком вытворчасці ЗАЗ аб'ёмам 1100 см3 і магутнасцю 53 конскія сілы, які таксама выкарыстоўваўся на аўтамабілях «Таўрыя». Таксама была зменена назва мадэлі з 969М на 1302. На базе легкавой мадэлі 1302 быў створаны ў 1991 годзе таксама пікап ЛуАЗ-13021.

У 1989 годзе быў створаны прататып ЛуАЗ Прота з рухавіком мадэлі 1302 і пластыкавым кузавам. Ён быў створаны ў дызайн-студыі ў Ленінградзе. Ён так ніколі і не ўвайшоў у вытворчасць.

На базе мадэлі 1302 з'явіліся мадэлі 1302 Фарос, абсталяваныя рухавіком вытворчасці «Lombardini» магутнасцю 36 конскіх сіл і амфібія ЛуАЗ-1901 Геолаг, абсталяваная ў дызельным рухавіком вытворчасці «Lombardini», якая стымулявала б усе тры восі.

У 1994 годзе была прадстаўлена новая мадэль — ЛуАЗ-1301. Гэты аўтамабіль меў зусім новы кузаў, аднак тэхнічная база засталася ранейшай. У 2002 годзе быў прадстаўлены мадэрнізаваны прататып гэтай мадэлі, аднак з-за недахопу грошай, састарэлай канструкцыі і нізкага попыту на гэтую мадэль было вырашана не ўводзіць яе ў вытворчасць. Гэты прататып быў распрацаваны непасрэдна на заводзе ў Луцку і ў прынцыпе мала чым адрозніваўся ад ЛуАЗ Прота, распрацаванага ў 1989 годзе.

У цяперашні час на Луцкім заводзе выпускаюцца (або дакладней мантуюцца) аўтамабілі «Lada», «Kia» і «Hyundai». Ад вытворчасці аўтамабіляў сваёй распрацоўкі адмовіліся.