ЗАЗ-1102 «Таўрыя»

(Пасля перасылкі з ЗАЗ-1102)
ЗАЗ-1102 «Таўрыя»
Агульныя даныя
Вытворца: ЗАЗ
Выпуск: 19872007
Зборка: УССР Украіна Украіна
Клас: Малы
Тып(ы) кузавы: 3‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
МеМЗ-245, МеМЗ-2457, МеМЗ-307, FIAT-903, ВАЗ-2108
5-хуткасная механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3708 мм
Шырыня: 1554 мм
Вышыня: 1410 мм
Колавая база: 2320 мм
Маса: 710 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Сегмент: B-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 39 л
Дызайнер: Ігар Гальчынскі

ЗАЗ-1102 «Таўрыя» — пярэднепрывадны мікралітражны аўтамабіль з кузавам трохдзверны «хэтчбек», які вырабляўся Запорожскім аўтамабільным заводам з 1987 па 2007 год.

Аўтамабіль стаў асновай для цэлага шэрагу аўтамабіляў, якія з'яўляліся як мадыфікацыяй базавай мадэлі (больш за 40 разнастайных варыянтаў), так і самастойнымі мадэлямі на яе платформе: ЗАЗ-1103 «Славута», ЗАЗ-1105 «Дана» і камерцыйны пікап ЗАЗ-11055 «Pick-Up».

У 2007 годзе вытворчасць ЗАЗ-1102 была спынена, а вытворчасць ЗАЗ-1103 «Славута» і ЗАЗ-11055 «Pick-Up» працягвалася да студзеня 2011 года.

Гісторыя

правіць

Распрацоўка

правіць

Яшчэ пад канец 60-х гадоў у КБ завода «Камунар» у ініцыятыўным парадку пачало распрацоўку пярэднепрываднага аўтамабіля малога класу пад назвай «Перспектыва» для замены «Запарожца» ЗАЗ-968, выкарыстоўваючы распрацоўкі НАМІ (НАМІ-0132), а пазней ВАЗа (ВАЗ-ЗЭ1101).

У сямідзясятыя гады было створана некалькі эксперыментальных мадэляў з кузавамі «хэтчбек» і «двухдзверны седан». Аднак афіцыйнае тэхнічнае заданне на распрацоўку ад Мінаўтапрама СССР было атрымана толькі ў 1978 годзе.

Пасля зборкі першай доследнай партыі і пачатку працэсу даводкі, Мінаўтапрам кардынальна змяніў тэхнічнае заданне, прымусіўшы завадское КБ перапраектаваць аўтамабіль з аглядкай на Ford Fiesta ўзору 1976 года. Пры гэтым адначасова канструктарам ставілася мэта пераўзысці «Фіесту» па характарыстыках. Прыкладна тое ж самае адбылося ў тыя гады на АЗЛК, які пад ціскам Мінаўтапрама быў прымушаны праектаваць прынцыпова новую пярэднепрывадную платформу — будучы «Масквіч-2141» — нягледзячы на наяўнасць прататыпа С-3, які ўжо знаходзіўся на перадсерыйнай стадыі.

Заданне на распрацоўку і надалей працягвала змяняцца — Мінаўтапрам выстаўляў усё новыя патрабаванні па пераўзыходу шэрагу разнастайных замежных «малалітражак» тых гадоў: «Фіат-Уна», «Осцін-Метро» і іншых. Гэта, сумесна з недахопам фінансавання, якое да сярэдзіны васьмідзясятых ішло пераважна на асваенне новых пярэднепрывадных мадэляў Волжскага завода, прывяло да празмернага зацягвання ўкаранення аўтамабіля ў вытворчасць.

Новай машыне вырашылі даць і новую назву. Для гэтага ў канцы 1985 года ў мясцовых газетах «Индустриальное Запорожье» і «Комунаровець» быў абвешчаны конкурс. Сярод прапанаваных чытачамі былі «Хорціца», «Днепр», «Славуціч», «Січ» і інш. Журы аддало перавагу назве «Таўрыя»[1].

1987—1998

правіць
ЗАЗ-1102

Першыя серыйныя «Таўрыі» сышлі з канвеера 18 лістапада 1987 года, кошт аўтамабіля склаў 5100 рублёў[2]. Адначасова са стандартным варыянтам, была распачата вытворчасць ЗАЗ-1102 у камплектацыі «люкс», якая адрознівалася павялічанай да 155 км/г максімальнай хуткасцю (замест 145 км/г у стандартным варыянце), устаноўкай магнітолы, двухкамернага карбюратара тыпу «солекс» (замест аднакамернага) і афарбоўкай кузава металізаванай эмаллю; пры гэтым кошт ЗАЗ-1102 у камплектацыі «люкс» складаў 5300 рублёў[3].

Аўтамабілі ў палепшанай камплектацыі з індэксам ЗАЗ-110206 пачалі выпускацца ў першым квартале 1990 года. Гэтая версія адрознівалася ад базавай ЗАЗ-1102 палепшанай абіўкай салона, новым абліцоўваннем радыятара і фарамі з нахільным рассейвальнікам, устаноўленым у адной плоскасці з рашоткай радыятара, а таксама молдынгамі на бакавінах і паўторнікамі паваротнікаў у вуглах пярэдніх крылаў. Задняе шкло атрымала электрычнае абаграванне, ачышчальнік і абмывальнік. Цана машыны складала 5429 рублёў[4].

У 1991 годзе адбыўся першы рэстайлінг аўтамабіля: змянілася форма пярэдніх крылаў і элементаў салону, была спроба перайсці з дарагой чэхаславацкай оптыкі на даступную айчынную. Наступным годам вырабніцтва працягвалася з пераменным поспехам: адбілася крызісная сітуацыя ва Украіне і нізкая якасць камплектуючых.

Вытворчасць аўтамабіляў Таўрыя ў 1987–1997 гг. (адз.)[5]


1987[6] 1988[7] 1989[8] 1990[9] 1991[10]

«Таўрыя Нова»

правіць
 
Таўрыя Нова на ўкраінскай паштовай марцы (1999)

У 1998 годзе, з прыходам карэйскіх інвестараў, пачынаецца выраб аўтамабіля Таўрыя Нова — удасканаленай мадыфікацыі Таўрыі.

Кузаў быў узмоцнены за кошт павелічэння таўшчыні верхняй вонкавай і ніжняй унутранай панэлі перадка, ланжэронаў пырскавікоў, папярочкаў і ланжэронаў пярэдняй часткі падлогі, увядзення дадаковых кропак зваркі, узмацняльнікаў пярэдніх стоек і праёмаў дзвярэй. Аўтамабіль таксама быў зменены знешне і ў салоне. Спераду ўсталёўвалася іншае абліцоўванне радыятара з новым гандлёвым знакам. У салоне сядзенні займелі новую тканую абіўку і ўдасканаленую панэль прыладаў.

Кіраўніцтва завода некалькі разоў (у 2006 і 2007 гады) заяўляла аб хуткім зняцці мадэлі з вытворчасці. Масавы выпуск мадэлі ЗАЗ-1102 «Таўрыя» з кузавам хэтчбэк быў спынены ў 2007 годзе, хоць асобныя экзэмпляры вырабляліся да восені 2009 года.

Вытворчасць аўтамабіляў Таўрыя ў 1998–2007 гг. (адз.)


1999[11] 2000[11] 2002[12] 2003[12] 2005[13] 2006[14] 2007[14]

Пад канец студзеня 2011 года з канвеера сышоў апошні аўтамабіль мадэлі ЗАЗ-1103 «Славута», які быў прададзены з інтэрнэт-аўкцыёна 11 лютага 2011 года за 47 020 грн. Прамым нашчадкам «Славуты» на канвееры стаў ZAZ Forza.

Мадэльны шэраг

правіць

Камплектацыі

правіць
 
ЗАЗ-1102 з правым рулём
Адпаведнасць камерцыйных назваў завадскім індэксам мадэляў
Назва ў гандлёвай сетцы Заводскі (канструктарскі) індэкс мадэлі
«База» 110206 0000010 32
«Стандарт» (для Украіны) 110206 0000010 33
«Стандарт» 110206 0000010 35
«Стандарт» рух. 1,1 л (СРВТ) 110206 0000010 40
«Стандарт» рух. 1,1 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці 110206 0000010 43
«Стандарт» рух. 1,2 л 110207 0000010
«Стандарт» рух. 1,2 л (для Расіі) 110207 0000010 01
«Стандарт» 1,2 л з ГБА 110207 0000010 70
«Люкс» 110216 0000010 35
«Люкс» сістэма «Siemens» патрабаванні Еўра 110216 0000010 40
«Люкс» рух. 1,1 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці 110216 0000010 41
«Люкс» рух. 1,2 л 110217 0000010
«Люкс» рух. 1,2 л правабаковы руль 110217 0000010 36
«Люкс» рух. 1,2 л з ГБА 110217 0000010 75
«Люкс» рух. 1,3 л 110218 0000010
«Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ) 110218 0000010 40
«Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці 110218 0000010 41
«Цюнінг Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці 110218 0000010 48
Фургон грузапасажырскі 11024 00000010
Фургон грузапасаж. рух. 1,2 л 110247 0000010
Фургон грузапасаж. рух. 1,2 л правабаковы руль 110247 0000010 36
Фургон грузавы 110260 0000010
Фургон грузавы (для Сірыі) 110260 0000010 30
Фургон грузавы, рух. 1,2 л. 1102670 000010
Фургон грузавы, рух. 1,2 л. правабаковы руль 110267 0000010 36
Для інвалідаў 110270 0000010
Для інвалідаў 110280 0000010
Для інвалідаў 110280 0000010 01
Для інвалідаў 110290 0000010

ЗАЗ-110240, ЗАЗ-110260

правіць
 
ЗАЗ-110240

ЗАЗ-11024 — мадыфікацыя з павялічаным аб'ёмам багажніка. Для павелічэння аб'ёма замест звычайных задніх дзвярэй былі ўжытыя новыя, якія надавалі хэтчбеку форму ўніверсала.

Фургон на базе гэтай мадыфікацыі меў пазначэнне ЗАЗ-11026. Яе кузаў быў пазбаўлены вокнаў у задняй частцы кузава, унутры адсутнічала задняя канапа замест якой утворана грузавая пляцоўка.

Самастойныя мадэлі

правіць

ЗАЗ-1103 «Славута»

правіць
 
ЗАЗ-1103 Славута

ЗАЗ-1103 «Славута» — легкавы пярэднепрывадны аўтамабіль  В-класа з кузавам тыпу ліфтбэк. Кузаў ЗАЗ-1103 закрыты, цэльнаметалічны, апорнага тыпу, так званы ліфтбэк: аўтамабіль мае 5 дзвярэй, заднія дзверы багажнага адсеку адчыняюцца разам з заднім шклом. Пярэдні і задні бамперы пластыкавыя і афарбованы ў колер кузава.

Вырабляўся на Запарожскім аўтамабілебудаўнічым заводзе з 1999 па 2011 год.

ЗАЗ-1105 «Дана»

правіць
 
ЗАЗ-1105 Дана

ЗАЗ-1105 «Дана» мае пяцідзверны кузаў універсал, які адрозневаецца ад кузава ЗАЗ-110206 ці ЗАЗ-110216 змененай знешняй формай бакавіны, панэлі капоту, пярэдняга і задняга бампераў, падоўжаным "дахам", новай крышкай задку і заднімі ліхтарамі.

У параўнанні з «Таўрыяй» у «Даны» была палепшана аэрадынаміка кузава (Cx = 0,37 супраць 0,39 в «Таўрыі»). Стандартный салон камплектацыі — «Таўрыя-люкс». Грузападымальнасць — 200 кг (з пяццю пасажырамі).

Вырабляўся з 1994 па 1997 год.

ЗАЗ-11055 «Pick-Up»

правіць
 
ЗАЗ-110550
 
ЗАЗ-11055840 «Pick-Up»

ЗАЗ-110550 «Pick-Up» уяўляе сабой камерцыйную развазную мадыфікацыю. Кабіна кіроўцы размежавана з грузавой платформай перагародкай са шклом. Задні борт зроблены адкідным. Пад заказ грузавая платформа магла быць абсталявана мяккім альбо жорсткім пластыкавым верхам, фактычна пераўтвараўшым аўтамабіль у фургон з карысным аб'ёмам грузавога адсеку да 2,5 м³.

Вырабляўся ў 19922014 гадах.

Канструкцыя

правіць
Дзверы

маюць замкі з вілачным ротарам і загваздкавым фіксатарам на кузаве. Багажныя дзверы маюць вонкавы замок, адкідваюцца ўверх на ўнутраных завесах і ўтрымліваюцца ў адчыненым палажэнні двума газанапоўненымі тэлескапічнымі ўпорамі.

Сістэма змазкі

камбінаваная — пад ціскам змазваюцца падшыпнікі каленчатага і размеркавальнага валаў, восі каромыслаў; распыленнем масла — цыліндры і механізм газаразмеркавання. Шасцяроністая масляная помпа з шасцернямі ўнутранага зачаплення, маслапрыймальнікам і рэдукцыйным клапанам размешчаны на пярэднім торцы блока цыліндраў, прыводзіцца ў рух ад каленчатага вала.

Сістэма сілкавання

Карбюратар эмульсійнага тыпу, двухкамерны з падальным патокам і збалансаванай паплаўковай камерай, аўтаномнай сістэмай халастога ходу, сеткаватым фільтрам на ўваходзе паліва. Паветраачышчальнік са зменным фільтравальным элементам. Паліўная помпа дыяфрагменыя, з сеткаватым фільтрам і рычагом ручной падпампоўкі паліва.

Сістэма вентыляцыі картэра

замкнёная праз паветраачышчальнік і карбюратар.

Сістэма астуджэння

вадкасная, закрытага тыпу, з напаўпразрыстым пашыральным бачком, запоўненая спецыяльнай незамярзальнай вадкасцю ТАСОЛ-А40М або ТАСОЛ-А65М. Тэрмастат з цвёрдым напаўняльнікам ТС103-06. Пачатак адкрыцця клапана пры 87 ± 2 °C; поўнае адкрыццё пры 102 °C [15] . Помпа цэнтрабежная, прыводзіцца плосказубістым рамянём ад каленчатага валу. Электравентылятар радыятара сістэмы астуджэння рухавіка замацаваны ў кажуху радыятара, уключаецца аўтаматычна термавыключальнікам, які знаходзіцца ў правым бачку радыятара.

Сістэма запальвання

батарэйная, намінальная напруга 12 вольт, бескантактная; мае датчык-размеркавальнік тыпу 5308.3706 або 5301.3706 з датчыкам Хола, цэнтрабежным і вакуумным рэгулятарам апярэджання запальвання з прывадам ад размеркавальнага валу, камутатар тыпу 3620.3734 і катушка запальвання тыпу 27.3705 Свечы запальвання А17ДВ-10 або А17ДВР з разьбой М14 × 1,25-6Е даўжынёй разьбы 18 мм. Пачатковая ўстаноўка вугла апярэджання запальвання (5° да ВМК ходу сціску) усталёўваецца па пазнаках на шківе каленчатага валу і ахоўнай накрыўкі прывада механізму газаразмеркавання.

Сістэма выпуску газаў

настроеная, з рэзанатарам і глушыльнікам. Выхлапны патрубак размешчаны ззаду, злева.

Счапленне

аднадыскавае, сухое, з дыяфрагменай націскной спружынай. Прывад уключэння счаплення механічны, тросавы.

Каробка перадач

механічная, двухвальная, троххадавая з пяццю перадачамі наперад і адной назад, усе шасцярні (акрамя шасцярэнек задняга ходу) касазубыя з сінхранізатарамі. Пераключэнне перадач - дыстанцыйнае, рычагом і механізмам, усталяваным у тунэлі падлогі кузава.

Перадатачныя лікі:

Перадача Значэнне
Першая 3,454
Другая 2,056
Трэцяя 1,333
Чацвёртая 0,969
Пятая 0,828
Задні ход 3,358
Галоўная перадача

цыліндрычная, касазубая. Перадатачны лік — 3,875.

Дыферэнцыял

канічны, з двума сатэлітамі.

Прывад колаў

валы з шарнірамі роўных вуглавых хуткасцяў. Левы вал карацей, чым правы.

Пярэдняя падвеска

незалежная, тыпу «хісткаючаяся свечка» з цыліндрычнымі спружынамі і тэлескапічнымі амартызацыйнымі стойкамі двухбаковага дзеяння.

Задняя падвеска

паўнезалежная з папярочнай бэлькай, цыліндрычнымі спружынамі з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння.

Рулявое кіраванне

рэечнае, з супрацьугоннай прыладай. Рулявы механізм злучаецца з паваротнымі стойкамі бакавымі цягамі. Рулявы вал разрэзны, часткі вала злучаюцца муфтай з гумовымі ўтулкамі.

Колы

Колавы дыск «Таўрыі» не мае цэнтральнай ступіцы, ролю якой выконвае ступічны фланец. Такое незвычайнае рашэнне ЗАЗ-1102 атрымаў у спадчыну ад заднематорных Запарожцаў, але шпілек мацавання пры гэтым было тры, а не чатыры. Памер вобада — 4J × 13. Наяўнасць адтуліны па цэнтры дыска дазволіла канструктарам размясціць запасное кола ў маторным адсеку на стакане пярэдняй падвескі. Шыны — радыяльныя, звышнізкапрофільныя, бяскамерныя памерам 155/70 R13 мадэлі БЛ-85.

Тармазная сістэма

гідраўлічная двухконтурная, якая складаецца з дзвюх незалежных сістэм для тармажэння пярэдніх і задніх колаў па дыяганалі (левае пярэдняе — правае задняе, правае пярэдняе — левае задняе).

Пярэднія тармазы — дыскавыя, маюць плаваючыя клямары і аўтаматычную сістэму кампенсацыі зносу накладак тармазных калодак.

Заднія тармазы — барабанныя, калодкі плаваюць з аўтаматычнай кампенсацыяй зносу накладак тармазных калодак.

Стаяначны тормаз — ручной, з тросовым прывадам на калодкі задніх колаў ад рычага, размешчанага на тунэлі падлогі паміж пярэднімі сядзеннямі.

Акумулятарная батарэя

тыпу 6СТ-44А, Неабслугоўваная.

Вонкавае асвятленне і светлавая сігналізацыя
  • Фары з галагенавымі лямпамі, убудаванымі габарытнымі агнямі, рэгулятарамі нахілу ў залежнасці ад загрузкі аўтамабіля, пярэднія паказальнікі паваротаў з аранжавымі рассейвальнікамі
  • Заднія ліхтары, якія ўключаюць у сябе габарытныя агні і супрацьімглістыя ліхтары з чырвонымі рассейвальнікамі, паказальнікі павароту з аранжавымі рассейвальнікамі, ліхтары задняга ходу і асвятлення нумарнога знака з белымі рассейвальнікамі, бакавыя паказальнікі паваротаў з жоўтымі рассейвальнікамі.
  • Салон асвятляецца плафонам, устаноўленым над праёмам дзверы кіроўцы.
Абсталяванне кузава
  • Панэль прыбораў: спідометр з лічыльнікам пройдзенага шляху, вымяральныя прыборы і кантрольныя лямпы,
  • Попельніца на панэлі прыбораў і на абіўцы бакавін,
  • Скрыня для дробных рэчаў,
  • Супрацьсонечныя брылі,
  • Ацяпляльнік,
  • Ачышчальнікі і амывальнікі ветравой і задняй шыбы,
  • Вонкавыя і ўнутранае люстэркі,
  • Поручні з гаплікамі,
  • Рамяні бяспекі двух тыпаў - пярэднія з інэрцыйнымі катушкамі — пярэдніх і задніх сядзенняў,
  • Палічка для дробных рэчаў за спінкай запаснога сядзення, якая адначасова зачыняе багажнае аддзяленне,
  • Пярэдні і задні пластмасавы бамперы,
  • Пярэднія і заднія правушыны для буксіроўкі аўтамабіля,
  • Фартухі задніх колаў,
  • Брудаабаронныя пырскавікі рухавіка.

Аўтамабіль можа быць выкарыстаны для работы з прычэпам, які мае цягава-счэпную прыладу шаравога тыпу па ОСТ 37.001.096-77, для ўстаноўкі якога ў канструкцыі задніх ланжэронаў аўтамабіля прадугледжаны па дзве адтуліны дыяметрам 11 мм з кожнага боку.

Поўная маса прычэпа, які мае буксавацца:

  • Ня абсталяванага тармазамі - 250 кг,
  • Абсталяванага тармазамі - 500 кг.

Цягава-счэпная прылада і пераходныя прылады для падлучэння электраабсталявання прычэпа ў камплект аўтамабіля не ўваходзяць.

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць
Асноўныя тэхнічныя і габарытныя характарыстыкі
Параметр 1102 «Таўрыя» 1103 «Славута» 1105 «Дана»
Тып кузава хэтчбек 3 дзв. ліфтбэк 5 дзв. універсал 5 дзв.
Колькасць месцаў, чал 5 5 5
Маса снараджанага аўтамабіля, кг 745 790 790
Паўная маса аўтамабіля, кг 1145 1190 1190
Габарытныя памеры, мм даўжыня 3708 3980 3825
шырыня 1554 1578 1554
вышыня 1410 1425 1453
Мінімальны дарожны прасвет, мм 162 160 160
Дынамічныя і паліўныя характарыстыкі
Параметр 1102 «Таўрыя» 1103 «Славута»
Аб'ём рухавіка, л. 1.1 1.2 1.3 1.1 1.2 1.3
Магутнасць рухавіка, к.с. 53 58 63 53 58 63
Максімальная хуткасць, км/г 145 158 165 145 147 157
Разгон да 100 км/г, сек 16.2 15.9 15.5 17.5 17.4 16
Выдатак паліва па трасе пры хуткасці 90 км/г, л/100 км 4.6 5.3 5.4 4.6 5.6 5.6
Выдатак паліва ў гарадскім цыкле, л/100 км 6.9 7.3 7.5 7.9 8.6 8.0

Экспарт

правіць

У той час «Таўрыя» пазіцыянавалася як выключна эканамічны аўтамабіль. У 1989 годзе Мінаўтапрамам СССР было выпушчана рэкламнае відэа для заходняга рынку, у якім кіроўца запраўляе «Таўрыю» з сваёй запальніцы. Гэтае відэа атрымала ў Канах «Бронзавага ільва» у намінацыі «гандлёвая рэклама».

У пачатку 90-х аўтамабіль прадаваўся ў Чылі пад маркай Lada. З кастрычніка 1990 года па лістапад 1991 года імпарцёрам "Lada Chile" было прададзена 1595 машын[16].

У Францыі акрамя звычайнай Таўрыі, з 1991 па 1993 год прадавалася Poch Tavria XL[17], удасканаленая французскай кампаніяй Poch. Машыну вывелі на рынак, паколькі звычайны ЗАЗ-1102 лічыўся ў Еўропе ўжо састарэлай мадэллю. Дапрацоўкі ўключалі іншую рашотку радыятара, новыя бамперы пафарбаваныя ў колер кузава і арыгінальныя каўпакі на колах. У салоне з'явіліся больш якасныя матэрыялы.

З 1992 года на сумесным прадпрыемстве Ukraine – Greece S.А. у Грэцыі ў горадзе Салонікі выраблялі тры мадыфікацыі на базе ЗАЗ-1102: пікап, фургон і машына з кузавам тыпа «ландо»[18].

У Беларусі

правіць

У 1995 годзе на базе 124-га аўтарамонтнага завода і рэгіянальнага спецаўтацэнтра «Беларусь-Таўрыя» было створана ЗАТ «Таўрыя-Мінск» для выпуску аўтамабіляў ЗАЗ-1102 «Таўрыя» з ручным кіраваннем для інвалідаў. У 1996 годзе сабралі 300 машын, у 1997 — 350. На 1998 і 1999 гады збіраліся павялічыць план да 550 аўтамабіляў у год, але такія паказчыкі не забяспечвалі рэнтабельнасці, і вытворчасць была спынена[19].

Зноскі

  1. Как легендарный ЗАЗ-1102 получил название Таврия // autocentre.ua (руск.)
  2. Новы «Запарожац» на канвееры // «Известия», № 323 (22130) ад 19 лістапада 1987. ст.1
  3. Е. Шэсцінскі. Новы «Запарожац» // «Известия», № 176 (21983) ад 25 чэрвеня 1987. ст.6
  4. Семь врагов Таврии: почему украинский хэтчбек так и не стал бестселлером // kolesa.ru (руск.)
  5. ЗАЗ 1102 Таўрыя: Рыскі да знаёмага партрэту(недаступная спасылка)
  6. В этом году — обязательно! // За рулём : часопіс. — 1988. — № 06. — С. 2-3. (руск.)
  7. Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1988 год // За рулём : часопіс. — 1989. — № 08. — С. 22. (руск.)
  8. Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1989 год // За рулём : часопіс. — 1990. — № 07. — С. 7. (руск.)
  9. Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1990 год // За рулём : часопіс. — 1991. — № 05. — С. 6. (руск.)
  10. Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР // За рулём : часопіс. — 1992. — № 10. — С. 16. (руск.)
  11. а б Производство легковых автомобилей (штук) в России и на Украине (данные АСМ-Холдинга) // За рулём : часопіс. — 2001. — № 03. — С. 77. (руск.)
  12. а б Наш автопром: итоги 2003 года // Авторевю : часопіс. — 2004. — № 03. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2009. (руск.)
  13. В 2005 году «ЗАЗ» выпустил 148163 автомобилей (руск.). autocentre.ua (11 студзеня 2006). Праверана 28 верасня 2019.
  14. а б Выпуск автомобилей в СНГ в 2007 году (руск.). gruzovikpress.ru. Праверана 28 верасня 2019.
  15. Фучаджы К. С., Струк Н. Н. Аўтамабіль ЗАЗ-1102 Таўрыя.-Масква.:Транспорт.1991
  16. Как Таврию продавали под маркой Lada и что из этого вышло // autocentre.ua (руск.)
  17. Французский апгрейд ЗАЗ-1102 Таврия (фото) // autocentre.ua (руск.)
  18. Автомобиль Таvria Pick Up выставлен на продажу в Аргентине // autocentre.ua (руск.)
  19. "ТАВРИИ" В БЕЛАРУСИ ПРОИЗВОДИТЬ НЕ БУДУТ // Автобизнес-Weekly : газета. — 1999. — № 19 (166), 20 мая. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Автолегенды СССР. ЗАЗ-1102. №63. «DeAgostini». 2011. ISSN 2071-095X. {{cite journal}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка) (руск.)
  • Автолегенды СССР и соцстран. ЗАЗ-11055. №199. «DeAgostini». 2016. ISSN 2071-095X. {{cite journal}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка) (руск.)

Гл. таксама

правіць