Любачынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Люба́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Любачын.

Любачынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лунінецкі раён
Уключаў 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любачын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 снежня 1975

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[1]. Скасаваны 1 снежня 1975 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Дварэцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Азярніца, Боркі і Любачын.

Крыніцы

правіць
  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.