Любоў Віктараўна Ляўшун

Любоў Віктараўна Ляўшун (нар. 30 лістапада 1964, Віцебск) — беларускі філолаг-медыявіст. Спецыяліст па ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці. Доктар філалагічных навук (2012), дацэнт (2019).

Любоў Віктараўна Ляўшун
Дата нараджэння 30 лістапада 1964(1964-11-30) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, медыявіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 лістапада 1964 года ў Віцебску. Вучылася ў сярэдняй школе № 21 г. Віцебска.

Скончыла ў 1988 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1991 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага ў Маскве.

У 2011 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Катэгорыя творчага метаду ва ўсходнеславянскай пісьменнасці XI—XVII стагоддзяў».

У 1991—2012 гадах працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара беларускай літаратуры. З 2012 года навуковы кансультант Беларускага экзархата. У 2012—2018 гадах намесніца дырэктара па навуцы Цэнтра сямейнага выхавання «Наша гарадзішча». З 2018 года прафесар кафедры стылістыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: усходнеславянская медыявістыка, тэорыя і гісторыя ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці і культуры беларускіх зямель.

Бібліяграфія правіць

  • Златоусту подобный. Жизнеописание и духовное наследие преподобноисповедника Леонтия Виленского (к 400-летию со дня кончины). Москва, 2021.
  • Полоцкий князь Борис Всеславич. Москва, 2020.
  • О слове преображенном и слове преображающем: теоретико-аналитический очерк истории восточнославянского книжного слова XI—XVII веков. Минск, 2009.
  • История восточнославянского книжного слова X—XVII веков. Минск, 2001.
  • Леонтий Карпович: жизнь и творчество. Минск, 2001.
  • Очерки истории восточнославянской средневековой книжности: эволюция творческих методов. Минск, 2000.
Удзел у калектыўных працах
  • Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даў няга пісьменства Беларусі).
  • Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т.1: Даўняя літаратура: XI — першая палова XVIII стагоддзя. Мінск, 2006.

Літаратура правіць