Хатлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Любяцкі сельсавет)

Хатля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Хатляны.

Хатлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Уздзенскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хатляны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 746
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Шацкага сельсавета Рудзенскага раёна перададзены вёскі Гута і Завішына[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Шацкага сельсавета пералічаны 24 населеныя пункты (Астравок, Бярозава Пасека, Вараноўка, Весялоўка, Вішнёўка, Вялікая Каменка, Вялікая Малінаўка, Грабнікі, Гута, Завішына, Зялёная Дуброва, Камінтэрн, Малая Каменка, Малінаўка, Новы Шлях, Пабеда, Падградка, Падрэчка, Пілічы, Рабінаўка, Таўкачэвічы I, Таўкачэвічы II, Чырвоная Ніва і Чырвоны Клін), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Любяча, сельсавет перайменаваны ў Любяцкі сельсавет[2]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 15 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Зялёная Дуброва (зліўся з вёскай Чырвоная Ніва) і Стары Мост[3]. 23 верасня 1996 года цэнтр сельсавета вернуты ў Хатляны, сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1909 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1746 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.