Людвіг Дыль (ням.: Ludwig Dill; 2 лютага 1848, Гернсбах — 31 сакавіка 1940, Карлсруэ) — нямецкі мастак.

Людвіг Дыль
ням.: Ludwig Dill
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 лютага 1848(1848-02-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1940(1940-03-31)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Otto Seitz[d][3], Karl von Piloty[d][3] і Johann Leonhard Raab[d][3]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Першапачаткова Людвіг Дыль вывучаў архітэктуру ў штутгарцкай Політэхнічнай школе (да 1872 года), затым ён вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў Мюнхена. З 1874 ён — вучань Тэадора фон Пілоці і Ота Зайца. Аднак найбольшы ўплыў на яго творчасць аказаў мюнхенскі пейзажыст Адольф Лір. Пачынаючы з 1874 года мастак адкрывае для сябе Паўночную Італію. Найбольш плённым быў для яго час, праведзены ў Кёджы каля Венецыі. Напісаныя тут у пачатку 1890-х гадоў пейзажы сваёй арнаментальнай стылізацыяй набліжаюць яго ў цэлым рэалістычную творчасць да югендстылю.

Людвіг Дыль, вядомы як пейзажыст і марыніст, быў адным з сузаснавальнікаў руху Мюнхенскі сецэсіён, прэзідэнтам якога ён і з’яўляўся з 1894 па 1899 год. У 1894 годзе Дыль пераязджае ў Дахау пад Мюнхенам і, разам з Адольфам Хёльцэлем і Артурам Лангхамерам утварае мастацкую школу «Новае Дахау» стаўшы, такім чынам, адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў калоніі мастакоў Дахау. З 1899 па 1919 год Л.Дыль выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў Карлсруэ. У летнія месяцы ён па-ранейшаму жыве і малюе ў Дахау, дзе ў яго была свая хата. У Дахау і ў Карлсруэ ў гонар мастака названы вуліцы.

Зноскі