Людміла Уладзіміраўна Марышчук

Людміла Уладзіміраўна Марышчук (нар. 19.01.1954, г. Ленінград, РСФСР) — псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі, паэт. Доктар псіхалагічных навук (1999, Расія; 2000, Беларусь), кандыдат педагагічных навук (1992), прафесар (2003)[1].

Людміла Уладзіміраўна Марышчук
Дата нараджэння 19 студзеня 1954(1954-01-19) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці псіхолаг, педагог, выкладчыца ўніверсітэта, паэтка
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук і кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям'і псіхолага Уладзіміра Марышчука.

Скончыла Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (спецыяльнасць «Замежныя мовы», кваліфікацыя «Настаўнік іспанскай і англійскай мовы», 1982), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск; дактарантура, 1999)[1].

Працавала ў Ленінградскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна (з 1984), Нацыяльным інстытуце адукацыі (з 1995), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 2000), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 2004), філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску (з 2009, кафедра тэорыі права, кіравання і псіхалогіі, прафесар)[1].

Сям'я правіць

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія (агульная, развіцця, педагагічная, спорту); здольнасці; прафесійна-значныя якасці[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Марищук Людмила Владимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 647.
  • Марищук Людмила Владимировна // Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу : справочник. — Минск, 2008. — С. 39—40.
   История психологии в Беларуси : учебное пособие / Л. А. Кандыбович. — Минск, 2008. — 294, [2] с. — Информация о Марищук Л. В.: с. 149, 211—212, 221.