Людміла Фёдараўна Мажэйка

Людміла Фёдараўна Мажэйка (нар. 1958) — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2].

Людміла Фёдараўна Мажэйка
Дата нараджэння 15 жніўня 1958(1958-08-15)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, гінеколаг, акушэр, акушэр-гінеколаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера педыятрычная гінекалогія[d], акушэрства[d] і хірургічная эндаскапія[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

У 2017 годзе па выніках конкурсу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым урачом акушэрам-гінеколагам Рэспублікі Беларусь[3].

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа»; у 1986 г. — клінічную ардынатуру, у 1989 г. — аспірантуру па спецыяльнасці акушэрства і гінекалогія, Тэма кандыдацкай дысертацыі «Трансфузійная тэрапія пры аперацыі кесарава сячэнне», з 1989 г. кандыдат медыцынскіх навук, з 1996 г. — дацэнт[3].

У 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Станаўленне рэпрадуктыўнай сістэмы дзяўчынак-падлеткаў і карэкцыя яе парушэнняў», з 2003 г. — доктар медыцынскіх навук, з 2005 г. — прафесар[3].

Загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў»[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі навуковай дзейнасці: дзіцячая і падлеткавая гінекалогія; акушэрства; эндаскапічная хірургія жаночых органаў[2].

З 1992 г. займаецца мікраінвазіўнымі хірургічнымі ўмяшаннямі на органах рэпрадуктыўнай сістэмы. Распрацоўвае новыя метады дыягностыкі і лячэння, у тым ліку пры анамаліі палавых органаў, дабраякасных пухлінах малога таза і прыдаткаў, эндаметрыёзе, запаленчых захворваннях палавых органаў, бясплоднасці[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.