Люсі Пэвэнсі
Лю́сі Пэ́вэнсі (англ.: Lucy Pevensie; 1932—1949) — персанаж серыі кніг Хронікі Нарніі, сястра Пітэра Сьюзен і Эдмунда. Прататып — Люсі Барфілд.
Люсі Пэвэнсі | |
---|---|
Lucy Pevensie | |
Серыя | Хронікі Нарніі |
Першае з'яўленне | Леў, Вядзьмарка і Гардэроб |
З'яўленні | Конь і яго хлопчык, Прынц Каспіян, Заваёўнік зары, або Плаванне на Край Сусвету |
Стваральнік | Клайв Стэйплз Льюіс |
Выкананне | Джорджы Хенлі |
Інфармацыя | |
Від | чалавек |
Пол | жаночы |
Статус | каралева Нарніі |
Дата нараджэння | 1932 |
Дата смерці | 1949 |
Сваякі | Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Юстас |
Знайшла Гардэроб — партал у Нарнію. Атрымала ад Дзеда Мароза кінжал і сок агнецвета. Назірала за забойствам Аслана Белай Вядзьмаркай.
Стала каралевай Нарніі Люсі Адважнай (англ.: Lucy the Valiant)
Люсі білася за Анвард супраць тархістанцаў.
Была выклікана ў Нарнію прынцам Каспіянам разам з братамі і сястрой, каб выратаваць Нарнію ад тэльмарынаў. Бачыла Аслана, які заклікаў ісці за ім, але сваякі Люсі не паслухалі.
Трапіла ў Вялікі Усходні акіян разам з братам і стрыечным братам. Выратаваная каралём Каспіянам, які плыў на Заваёўніку зары.
Трапіла ў палон да гандляроў рабамі на Адзінокіх Астравах разам з Эдмундам, Юстасам, Каспіянам і мышам Рыпічыпам. Вызваленая Каспіянам, якога раней набыў лорд Берн.
Зрабіла ахлатопаў і Карыякіна зноў бачнымі, прачытаўшы заклінанне з чароўнай кнігі.