Пітэр Пэвэнсі
Пі́тэр Пэ́вэнсі (англ.: Peter Pevensie; 1927—1949) адзін з галоўных персанажаў дзіцячай фэнтэзійнай серыі «Хронікі Нарніі» Клайва Стэйплза Льюіса. Фігуруе ў чатырох з сямі кнігах «Хронік Нарніі»: як дзіця і асноўны персанаж—у кнігах Леў, Вядзьмарка і Гардэроб і Прынц Каспіян; як дарослы—у кнігах Апошняя бітва і Конь і яго хлопчык.
Пітэр Пэвэнсі | |
---|---|
Peter Pevensie | |
[[Файл:|250x350px|Уільям Моузли ў ролі Пітэра Пэвэнсі ў фільме «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб»]] | |
Серыя | Хронікі Нарніі |
Першае з'яўленне | Леў, Вядзьмарка і Гардэроб |
Стваральнік | Клайв Стэйплз Льюіс |
Выкананне | Уільям Моузлі |
Інфармацыя | |
Від | Чалавек/сын Адама |
Пол | мужчынскі |
Статус | Вярхоўны кароль Нарніі, Імператар Адзінокіх Астравоў |
Дата нараджэння | 1927 |
Дата смерці | 1949 |
Сваякі | Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Юстас |
Пітэр—старэйшы з дзяцей Пэвэнсі. У яго блакітныя вочы, русыя валасы, ён дастаткова высокі і статны. Імпульсіўны, але разам з тым—неверагодна клапатлівы, асабліва з малодшай, Люсі.
Імя
правіцьПершапачатковы накід кнігі «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» пачынаўся так: «гэта гісторыя пра чатырох дзецях, чые імёны Эн, Марцін, Ружа і Піцер. Але больш пра Піцеры, малодшым з іх». Піцер-адзінае імя, што засталоўся нязменным, але ў фінальнай версіі яно належыць старэйшаму з чатырох Пэвэнсі. Пэвэнсі—месца размяшчэння сярэднявечнага замка на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Англіі, які адыграў важную ролю ў пэўныя моманты брытанскай гісторыі. Аднак прозвішча дзяцей не фігуруе ў кнігах аж да «Заваёўніка зары».
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1927 годзе па зямным летазлічэння ў Лондане. Пасля нападу немцаў ён і яго блізкія (акрамя бацькоў) эвакуіраваны ў бяспечнае месца да прафесара Кёрка ў старадаўні дом.
Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
правіцьАтрымаў ад Дзеда Мароза меч. Забіў ім ваўка, які напаў на ягоную сястру Сьюзен. Узначаліў войска, якое сабраў Аслан супраць Белай Вядзьмаркі.
Стаў Вярхоўным каралём Нарніі.
Конь і яго хлопчык
правіцьПітэр не з’яўляецца дзейнічаючай асобай у кнізе, але некалькі разоў у ёй узгадваецца. Сказана, што ён на поўначы, дзе вёў вайну з волатамі. Да часу пераходу перавала арміяй Эдмунда вядома, што ён ужо разбіў волатаў.
Дапамог разам з братам і сёстрамі вярнуць Каспіяну трон.