Леў, Вядзьмарка і Гардэроб

«Леў, Вядзьма́рка і Гардэроб» (англ.: The Lion, the Witch and the Wardrobe) — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай з сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазней Льюіс напісаў адзін з твораў серыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі і Гардэробу», таму першым паводле храналогіі стаў раман «Пляменнік чарадзея».

Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
The Lion, the Witch and the Wardrobe
Выданне
Жанр Дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура
Аўтар Клайв Льюіс
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 16 кастрычніка 1950
Дата першай публікацыі 16 кастрычніка 1950
Выдавецтва Geoffrey Bles
Цыкл Хронікі Нарніі
Колькасць старонак 172
Ілюстратар Паўліна Бэйнз
Носьбіт кніга (цвёрдая вокладка)
Папярэдні Пляменнік чарадзея
Наступны Прынц Каспіян
ISBN 978-0-00-671677-8
Персанажы Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Дыгары Кёрк, Джадзіс, Аслан (Хронікі Нарніі), Mr. Tumnus[d], Maugrim[d] і Mr. and Mrs. Beaver[d]

Большая частка падзей твора адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а светам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая начаравала ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі падчас Другой сусветнай вайны чацвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў загарадным доме старога прафесара доме, ратуючыся ад бамбардзіроўкі Лондана. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць праход у чароўную краіну Нарнію праз шафу-гардэроб у закінутым пакоі. У трэцяе яе наведванне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацвёра, пасля чаго падзеі развіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжыванне і за вызваленне краіны ад чараўніцтва.

Часопіс «Time» уключыў раман у свой спіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць англамоўныя творы 1923—2005 гадоў[1]. Кніга перакладзена на 47 моў[2].

У студзені 2018 года адбылася прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» у перакладзе на беларускую мову. Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom[3]. Кніга ў беларускім перакладзе выйшла ў 2018 годзе.

Зноскі

  1. Grossman, Lev. All-TIME 100 Novels: The Lion, The Witch and the Wardrobe (англ.)(недаступная спасылка). Time (16 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2009. Праверана 25 мая 2010.
  2. GoodKnight, Glen H. «Translations of The Chronicles of Narnia by C.S. Lewis» (index). Narnia Editions & Translations (inklingsfocus.com). Updated 3 August 2010. Confirmed 2012-12-10.
  3. nashaniva.by

Спасылкі

правіць