Аслан (Хронікі Нарніі)

А́слан (англ. Aslan) — цэнтральны герой серыі кніг Хронікі Нарніі. Адзіны персанаж, які з’яўляецца ва ўсіх кнігах. Аслан з’яўляется вялікім Львом, сынам Імператара-за-морам, стваральнікам сусвету Нарніі, яго насельнікаў і ўсяго астатняга, што адносіццца да Нарніі. Ён прыходзіць к нарнійцам у часы іх бедстваў.

Аслан
Серыя Хронікі Нарніі
Стваральнік Клайв Стэйплз Льюіс
Інфармацыя
Від леў
Пол мужчынскі

Чаму менавіта «Аслан»?

правіць
 
Леў як сімвал калена Іуды на гербе Іерусаліма

Імёны Аслана

правіць

У цюркскіх мовах Аслан (турэцк.: Aslan/Arslan) азначае «леў». К. С. Льюіс даведаўся пра гэтае імя падчас паездкі ў Асманскую імперыю, ён быў уражаны элітнай аховай султана, якая таксама называлася Аслан з-за іх адвагі і вернасці. Як хрысціянін, Льюіс абраў для вобраза Бога льва-сімвал калена Іудава, з якога адбываюцца ўсе габрэйскія цары і, такім чынам, Месія.

Хрыстос як правобраз Аслана

правіць

Аслан у Хроніках

правіць
  • У хроніцы «Пляменнік чарадзея» Аслан стварае Нарнію і дапамагае дзецям абараніць яе ад Джадзіс.
  • У хроніцы «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» Аслан ахвяруе сабой, уваскрасае яшчэ больш магутным і вызваляе Нарнію ад Белай Вядзьмаркі.
  • У хроніцы «Конь і яго хлопчык» Аслан дапамагае Шасце (Кору, спадчынніку трона Арландыі) дабрацца дадому і абараніць краіну ад набегу тархістанцаў.
  • У хроніцы «Прынц Каспіян» Аслан дапамагае вызваліць Нарнію ад тельмарынаў і прызначае каралём Нарніі Каспіяна X.
  • У хроніцы «Заваёўнік зары, або Плаванне на край святла» Аслан сустракаецца на шляху «Заваёўніка Зары».
  • У хроніцы «Срэбнае крэсла» Аслан дае Джыл Поўл заданне знайсці прынца Рыліяна, адзінага спадчынніка трона Нарніі.
  • У хроніцы «Апошняя бітва» Аслан дае пачатак Канца Святла і праводзіць Апошні Суд. Ён падзяляе істот на тых, каго ён адпраўляе ў сапраўдную Нарнію, і іншых, у якіх адымае дар казаць і думаць, як разумныя істоты. У канцы кнігі Аслан ператвараецца ў нешта настолькі цудоўнае, што апавядальнік не бярэцца апісваць гэта.

Зноскі

Спасылкі

правіць

Aslan