Іуда (іўр.: יהודה, Іегуда́, Yəhuda, Yəhûḏāh, «хвала Яхве») — чацвёрты сын Якава і Ліі, і заснавальнік ізраільскага пакалення Іуды.

Этымалогія імя правіць

Тэкст Торы сцвярджае, што імя Іуды, што значыць «хваліць», спасылаецца на намеры Ліі хваліць Госпада, з-за таго, што у яе народзілася чатыры сыны ад Якава. Імя вытворана ад слова «адэх», што значыць «я даю хвалу». У класічнай равінскай літаратуры імя трактуецца як спалучэнне «Яхвэ» і «далет» (літара д); у Гематрыі, «далет» мае лікавае значэнне 4, такім чынам гэтыя равіністычныя крыніцы сцвярджаюць, што Іуда быў чацвёртым сынам Якава.

Іуда ў Пісанні правіць

Юда быў чацвертым сынам патрыярха Якава і яго першай жонкі Лія: яго родныя браты былі Рувім, Сымон і Левій (усе старэйшыя за яго), Ісахар і Завулон (малодшыя), а таксама яшчэ шэсць зводных братоў.

 
Дзеці Якава прадаюць свайго брата Іосіфа, Канстанцін Флавіцкі, 1855.

У Бібліі апісваецца, што браты сталі зайздросціць малодшаму, Іосіфу, з-за любові іх бацькі Якава да яго. Таксама Іосіф распавядаў братам і бацьку пра сваі сны, у якіх старэйшыя браты і бацька пакланяюцца яму, малодшаму. Аднойчы браты паслі жывелу далека ад дома, і Іосіф, які любіў сваіх старэйшых братоў і жадаючы ўбачыць іх, пайшоў да іх. Ён не ведаў, куды яны пайшлі, але чалавек, які, як лічуць каментатары, быў Анёл, паказаў яму кірунак да братоў. Калі Іосіф дасягнуў сваіх братоў, браты пачалі здзекавацца над ім. Рувім, будучы старэйшым, узяў сітуацыю пад свой кантроль сітуацыю і не дазволіў братам забіць Іосіфа. Браты яны кідалі Іосіфа ў пустую яму без вады, якая была побач, і забралі туніку Іосіфа. У той час міма праходзіў караван Ізмаільцян на шляху да Егіпта. Тады Іуда прапанаваў братам замест забойства брата прадаць яго Ізмаільцянам, што яны і зрабілі. Іосіф быў прададзены Ізмаільцянам за 20 сярэбраных манет і адвезены ў Егіпет. Каб схаваць доказы браты вымазалі вопратку Іосіфа ў крыві і даслалі да Якаву, кажучы, што Іосіф быў забіты драпежнікамі.

 
Арас Вернэ. Іуда і Тамар

Іуда ажаніўся з хананеякай Шуа. Быц. 38 апавядае, што ў Іуды і яго жонкі было трое дзяцей, Ір, Анан і Шыла. Ір ўзяў шлюб з Тамар, але ён хутка памер з-за свайго беззаконня. Тамар ў адпаведнасці са звычаем стала жонкай Анана, але Бог забіў яго, таму што ён праліваў сваю сперму на зямлю. Тамар павінна была выйсці за Шэлу, за апошняга брата, але Іуда не ажаніў сына. Тады Тамар падманам, выдаючы сябе за распутніцу, мела сувязь з Іудай. Калі Іуда выявіў, што яго нявестка Тамар стала цяжарнай, ён загадаў, каб яе спалілі; але, калі ён выявіў, хто яго бацька, ён адмовіўся ад свайго намеру і пакаяўся. Сынамі Тамар былі двайняты Фарэс і Зара, якія сталі чацвёртым і пятым сынамі Іуды і продкамі цара Давіда (гл. Быццё 38:1-30).

Тым часам Іосіф дасягнуў ўлады ў Егіпце і сустракае сваіх братоў, якія яго не пазналі. Малодшы і родны брат Іосіфа Веніямін застаўся ў Ханаане з Якавам. Іосіф застаўляе Сымона ў няволе і настойвае на тым, што браты вярнуліся разам з Веніямінам. Стары Якаў адмаўляецца адпускаць малодшага найбольш любімага сына. Тады Іуда прапануе сябе ў якасці гаранта бяспекі Веніяміна і пераконвае Якава. Па вяртанні братоў ў Егіпет, Іосіф бярэ ў рабства Веніяміна. Іуда выступае за Веньяміна і прапануе сябе замест малодшага брата, пасля гэтага Іосіф раскрывае сваю асобу. Браты разам з старым бацькам пераязжаюць у Егіпет, дзе іх жыцце наладжваецца.

У апошнія хвіліны жыцця Якава Іуда разам з братам Іосіфам атрымлівае благаславенне першынства: «Іуда! цябе праславяць браты тваі. Рука твая на хрыбце тваіх ворагаў; паклоняцца табе сыны бацькі твайго. Малады леў Іуда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаешся. Схіліўся ён, лёг, як леў і як ільвіца: хто падыме яго? Не адыдзе скіпетр ад Іуды і Заканадаўца ад сцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірыцель, і Яму пакорлівасць народаў.»(Быц. 49:8-10). Такім чынам выказвецца прароцтва, што Збаўца свету будзе з пакалення Іуды.

Спасылкі правіць