Лютсхарэл Гертройда

Лютсхарэл Гертройда (нідэрл.: Lutsharel Geertruida; нар. 18 ліпеня 2000) — нідэрландскі футбаліст, абаронца клуба «Феенорд» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Можа згуляць на пазіцыі правага і цэнтральнага абаронцы, а таксама паўабаронцы абарончага плану.

Футбол
Лютсхарэл Гертройда
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 ліпеня 2000(2000-07-18)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Рост 1,84 м
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2018—0000 Феенорд
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Пры тым, што ігрок ёсць ураджэнцам Ратэрдама, свае першыя крокі ў дзіцячым футболе ён пачынаў з акадэміі Овермаас і клуба «Спарты». Пасля гэтага ў 2012 годзе далучыўся да акадэміі «Феенорда». У першай камандзе паклаў пачатак прафесійную кар’еру 25 кастрычніка 2017 года, калі з'явіўся на полі ў другім раўндзе Кубка Нідэрландаў супраць каманды «Свіфт»[2].

Цягам сезона 2018—2919 гадоў Гертройда нязменна быў часткай першай каманды, але меў вельмі абмежаваны гульнявы час. То бок ігрок з'явіўся на гульнявой пляцоўцы толькі двойчы за ўвесь сезон Эрэдывізіі[3]. Дэбютаваў у мясцовай лізе прыпаў на 23 снежня 2018 года, калі абаронца замяніў у матчы супраць «АДО Дэн Гааг» легенду клуба Робіна ван Персі на 79-й хвіліне. У тым жа годзе футбаліст згуляў за клуб у еўрапейскіх кубках. У наступным сезоне абаронца пачаў больш з'яўляцца на замены, а з сезона 2020—2021 гадоў займеў нашмат больш гульнявога часу. Свой першы гол у клубнай кашулі забіў 27 верасня 2020 года, пакрыўдзіўшы брамніка ўсё таго ж «АДО Дэн Гаага». У жніўні 2021 года Гертройда падоўжыў кантракт з клубам да 2024 года[4].

Міжнародная

правіць

Улічваючы паходжанне іграка, ён меў магчымасць абараняць гонар Кюрасаа. Тым не менш, Гертройда прайшоў праз усе зборныя Нідэрландаў розных узростаў. 17 сакавіка 2023 года ён атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нідэрландаў на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Францыі і Гібралтара[5]. Дэбют іграка адбыўся праз тыдзень, калі ён выйшаў у першай адзінаццаты ў выязным матчы супраць зборнай Францыі, які скончыўся цяжкай паражэннем з лікам 4:0[6].

Дасягненні

правіць

«Феенорд»:

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Шаблон:Нідэрланды на ЧЕ 2024