Лявон Мурашка
Лявон Мурашка (літ.: Leonidas Muraška, 27 жніўня 1924, Сіняўка — 9 сакавіка 2009) — оперны спявак (бас).
Лявон Мурашка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 2009 (84 гады) ці 3 верасня 2009[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | бас |
Інструменты | вакал |
Біяграфія
правіцьУ 1950 годзе скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, па спецыяльнасці оперны спявак, педагог. У 1944—1946 гадах быў салістам Дзяржаўнага ансамбля песні і танцаў БССР, а з 1946 года — салістам Літоўскай філармоніі. У 1950—1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Літоўскай ССР.
Кіраваў Згуртаваннем беларускіх грамадскіх суполак Літвы; быў членам Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына».
Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільнюсе.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 28 лютага 2020.
Спасылкі
правіць- Наша Ніва, Памёр Лявон Мурашка
- Лявон Трэці — Сяргей Дубавец // Беларускія Навіны, 11.03.2009