Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільнюс)
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, або Ліпаўскія могілкі[1] — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі | |
---|---|
54°39′54″ пн. ш. 25°17′47″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Славутасці | Царква Святой Ефрасінні |
Дата заснавання | 1796 |
Першая згадка | 1798 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.
У 1865 годзе царква Еўфрасінні Полацкай была пашырана і перароблена. У той самы год па праекту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаныя імёны загінулых салдат. Капліца была пастаўлена на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў 4000 рублёў, якіх не хапала для будаўніцтва капліцы)[2][3].
Славутыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892—1971) — беларускі педагог, філолаг-даследчык.
- Іван Андрэевіч Берман (1830—1893) — праваслаўны святар, этнограф, краязнавец, збіральнік беларускага фальклору.
- Тодар Вернікоўскі — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч, міністр фінансаў БНР.
- Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1811—1871) — расійскі і беларускі археолаг, гісторык, выдавец.
- Якаў Фёдаравіч Галавацкі (1814—1888) — украінскі паэт, пісьменнік, вучоны, фалькларыст.
- Лукаш Голад (1891—1947) — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец.
- Аляксандр Данілевіч — беларускі педагог, матэматык, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.
- Павел Іосіфавіч Каруза (1906—1988) — беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч.
- Зоя Коўш — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.
- Юльян Крачкоўскі — беларускі фалькларыст, этнограф, краязнаўца, педагог.
- Аляксандр Міхалевіч — юрыст, настаўнік лацінскай і нямецкай моў у Віленскай беларускай гімназіі.
- Лявон Мурашка — беларускі оперны спявак (бас-барытон).
- Хведар Нюнька (1928—2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.
- Алена Сакалова-Леканд — настаўніца ў 1919—1944 беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі.
- Язэп Шнаркевіч — беларускі культурна-асветны дзеяч, педагог, мемуарыст.
- Надзея Шнаркевіч — беларуская грамадская дзяячка, жонка Язэпа Шнаркевіча.
- Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.
- Ян Цеханоўскі — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі.
- Іван Іванавіч Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг.
Зноскі
- ↑ Таксама Ліпоўскія могілкі, Віленскія праваслаўныя могілкі.
- ↑ Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. — Санкт-Пецярбург: Друкарня Товарищества «Общественная Польза», 1890.
- ↑ Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна Архівавана 29 кастрычніка 2010.. — Издание третье. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175. — 286 с.
Літаратура
правіць- Mieczysław Jackiewicz. Wileńska encyklopedia 1939—2005. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki, 2007, с. 702. ISBN 9788389913951.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільнюс)
- Галерэя могілак Архівавана 16 верасня 2010.