Мікалай Пятровіч Анцукевіч
Мікалай Пятровіч Анцукевіч (15 (17) лютага 1892, мяст. Каралін, Мазырскі павет, цяпер г. Ельск — 21 снежня 1971[1], Вільнюс) — беларускі педагог, філолаг-даследчык.
Мікалай Пятровіч Анцукевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) лютага 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1971 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | педагог, філолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Біягрфія
правіцьНарадзіўся 15 (17) лютага 1892 года ў мястэчку Каралін Мазырскага павета[1].
У 1911 годзе скончыў Бабруйскую гімназію, у 1919 годзе — Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. 3 1920 года працаваў выкладчыкам гісторыі ў рэальным вучылішчы ў Лунінцы, латыні — у польскай гімназіі ў Стоўбцах. Збіраў палескі фальклор, вёў культурна-асветніцкую работу сярод беларускага Насельніцтва. 3 1933 года выкладчык латыні ў Беларускай гімназіі ў Вільні, з 1936 дырэктар гэтай гімназіі[1].
У 1945—1950 працаваў выкладчыкам у Вільнюскіх педінстытуце і універсітэце[1].
Памёр 21 снежня 1971 года ў Вільні. Пахаваны на праваслаўных могілках[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў «Слова аб палку Ігаравым». Прапанаваў сваё тлумачэнне «цёмных» месцаў «Слова» метадам супастаўлення з белрускімі гаворкамі. Пераклаў «Слова» на сучасную рускую мову[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Анцукевіч Мікалай Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 4 студзеня 2024.
Літаратура
правіць- Анцукевіч Мікалай Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.