Надзея Маркаўна Шнаркевіч
Надзея Маркаўна Шнаркевіч (30 верасня (12 кастрычніка) 1897, Брэст — 21 траўня 1974) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, педагог, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча.
Надзея Маркаўна Шнаркевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец, педагог, грамадская дзяячка, дзяячка культуры |
Дата нараджэння | 30 верасня (12 кастрычніка) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1974 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч |
Член у |
БіяграфіяПравіць
У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе педагагічныя курсы. 3 1914 года настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 года праз Першую сусветную вайну ў бежанстве ў расійскай Сызрані.
У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 года ў Вільні, загадчыца дзіцячага прытулку-інтэрната пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыята Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопіса «Жаноцкая справа».
Апошнія 25 гадоў жыцця была спаралізавана, але займалася беларускай грамадскай і культурна-асветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясвіжскай і Клецкай беларускіх гімназій (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі, пра творчасць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музея этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, збірала музычны фальклор[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Багдановіч Я. На жыццёвым шляху: Успаміны. — Мн., 1992.
- Ляхоўскі У. Шнаркевіч Надзея Маркаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
СпасылкіПравіць
- Шнаркевіч Надзея Маркаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»