Ліга Нацый
Ліга Нацый (англ.: League of Nations, фр.: Société des Nations, ісп.: Sociedad de Naciones) — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў выніку Версальскага пагаднення ў 1919-1920 гадах як аснова Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. У перыяд з 28 верасня 1934 да 23 лютага 1935 года ў Лігу Нацый ўваходзіла 58 дзяржаў-удзельнікаў. Мэты Лігі Нацый ўключалі ў сябе: раззбраенне, прадухіленне ваенных дзеянняў, забеспячэнне калектыўнай бяспекі, урэгуляванне спрэчак паміж краінамі шляхам дыпламатычных перамоў, а таксама паляпшэнне якасці жыцця на планеце. Спыніла сваё існаванне ў 1946 годзе.
Ліга Нацый | |
---|---|
| |
Краіна | |
Штаб-кватэра | Жэнева (з 1938) |
Тып арганізацыі | Міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | Англійская, французская, іспанская |
Кіраўнікі | |
Джэймс Эрык Драманд (1920—1933) | |
Жазеф Луі Ан Авеноль (1933—1940) | |
Шон Лестэр (1940—1946) | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1919[1] |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 20 красавіка 1946 года[2] |
Галіна | activities of other membership organisations n.e.c.[d][3] |
Член у | 58 дзяржаў-членаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падстава
правіцьАсноўныя прынцыпы мірнай супольнасці нацый былі закладзены ў 1795 годзе Імануілам Кантам, які ў сваім паліталагічным трактаце "Да вечнага міру" упершыню апісаў культурныя і філасофскія асновы будучага аб'яднання Еўропы і тым самым выказаў ідэю Лігі Нацый, якая магла б ажыццяўляць кантроль канфліктных сітуацый і прыкладала б намаганні да захавання і ўмацаванню міру паміж дзяржавамі.
Мовы і сімвалы
правіцьАфіцыйнымі мовамі Лігі Нацый былі: французская, англійская і іспанская (з 1920). Лігай таксама сур'ёзна разглядалася пытанне ўстанаўленне ў якасці рабочай мовы эсперанта.
Ліга Нацый не мела ні афіцыйнага сцягу, ні лагатыпа. Прапановы па прыняцці афіцыйнага сімвала з'яўляліся пачынаючы з 1920 года, аднак дзяржавы-члены так і не дасягнулі пагаднення.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Bell A. League of Nations — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 14 верасня 2020.
- ↑ The end of the League of Nations(недаступная спасылка). The United Nations Office at Geneva. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 18 мая 2008.
- ↑ Union Internationale des Associations pour la Société des Nations // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
Спасылкі
правіць- Дагаворы Лігі нацый
- Фотаархіў Лігі Нацый Архівавана 16 красавіка 2015. (англ.)