Лігурыйскія Альпы
Лігурыйскія Альпы — горы, частка Альпаў ў межах італьянскага рэгіёну Лігурыя, што атачае Лігурыйскае мора. Таксама разглядаюцца як частка Прыморскіх Альпаў.
Лігурыйскія Альпы | |
---|---|
![]() | |
44°10′ пн. ш. 8°05′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Яны адлучаюцца ад Прыморскіх Альпаў (на захадзе) перавалам Танд (Тэнда), ад Апенін (на ўсходзе) — перавалам Кадыбона.
Па Лігурыйскіх Альпах праходзіць мяжа паміж рэгіёнамі Лігурыя і П'емонт. На поўдні горы стромка абрываюцца да мора. Узбярэжжа ў гэтым раёне ўтварае Італьянскую Рыўеру (г. Сан-Рэма і іншыя).
Вышыня гор галоўным чынам 1300-1700 м, да мяжы з Францыяй — да 2500 м. Асноўныя вяршыні: Маргуарэйс (2650 м) і Манджое (2630 м).
Літаратура правіць
- Sabine Bade, Wolfram Mikuteit, Auf der Via Alpina durch Seealpen und Ligurische Alpen, Fernwege Verlag, 2. Auflage 2008, ISBN 978-3-937304-59-5