Лідзія Васільеўна Арлова
Лідзія Васільеўна Арлова (нар. 20 красавіка 1954, в. Верхні Ламоў, Ніжнеламоўскі раён, Пензенская вобласць, РСФСР) — беларускі псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2001), дацэнт (2003), прафесар.
Лідзія Васільеўна Арлова | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат псіхалагічных навук (2001) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя І. М. Ульянава (спецыяльнасць «Педагогіка і псіхалогія», 1975), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Псіхолага-сацыяльная работа», 1996).
Працаввала ў Гімназія № 3 г. Мінска (1992—2002), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2002), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (з 2001, кафедра псіхалогіі і прадметных методык, прафесар, у 2001—2013 — загадчык кафедры педагагічнай псіхалогіі).
Навуковыя інтарэсы: псіхалогія асобы педагога; дадатковая адукацыя дарослых; методыка выкладання псіхалогіі; павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў.
Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўная гімнастыка.
Узнагароды
правіцьГанаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2015), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Развитие психологической культуры старшеклассника в процессе изучения психологии : диссертация … кандидата психологических наук : 19.00.07 : защищена 21.02.2001 : утверждена 27.06.2001 / Орлова Лидия Васильевна. — Минск, 2001.
- Призвание. Как прожить в профессии без острых углов / Л. В. Орлова, С. В. Радькова. — Минск, 2013.
- Развитие психологической культуры школьника : учебно-методическое пособие / Л. В. Орлова. — Мозырь, 2000.
- Социально-психологическая помощь / авторы-составители: Л. В. Орлова, Н. В. Кастюк. — Минск, 2005.
- Психологические аспекты профильного обучения / Л. В. Орлова // Вестник МГИРО. — Минск, 2015. — № 3. — С. 25—31.
- Орлова Лидия Васильевна // Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу : справочник. ― Минск, 2008. — С. 42—43.