Лі́дская ступе́нь — тэктанічная структура ў паўночнай і паўночна-заходняй частцы Беларускай антэклізы.

Беларуская антэкліза

Апусканне крышталічнага фундамента ступеньчатае ў паўночным напрамку ад адзнак -50 да -150 м. Максімальныя вуглы падзення яго паверхні 0°5'. Фундамент скрозь перакрыты верхнепратэразойскімі (вендскімі) адкладамі. Вышэй у геалагічным разрэзе ў паўночна-заходняй частцы ступені пашыраны ніжнепалеазойскія (пераважна ніжне- і сярэднекембрыйскія) утварэнні, на невялікай яе паўночна-ўсходняй частцы — сярэднедэвонскія (пярну-нараўскія) адклады, на паўночна-заходняй ускраіне ў выглядзе невялікіх астравоў — верхнепермскія і верхнетрыясавыя адклады, на пераважнай частцы ступені — альбскія і сенаманскія адклады мелу і па ўсёй плошчы — антрапагенавыя ўтварэнні.

Адзначаны вялікія перарывы ў асадканамнажэнні. Паміж вендскімі адкладамі і крышталічным фундаментам вуглавыя нязгоднасці значныя, а паміж вендскімі і сярэднедэвонскімі, мелавымі і антрапагенавымі — слабавыразныя.

Літаратура правіць