Ліепайскі тэатр (лат.: Liepājas teātris) — найстарэйшы прафесійны латвійскі драматычны тэатр, заснаваны ў 1907 годзе ў Ліепаі. Да 1998 года насіў назвы: Ліепайскі латышскі тэатр (1907—1919), Ліепайскі новы тэатр (1919—1934), Ліепайская гарадская драма і опера (1934—1940), Ліепайскі гарадскі тэатр (1941—1942) 1942—1944), Дзяржаўны ліепайскі музычна-драматычны тэатр (1945—1950 і 1957—1962), Дзяржаўны ліепайскі драматычны тэатр (1950—1957), Дзяржаўны ліепайскі тэатр (1962—1998). Знаходзіцца на вул. Тэатра, 4.

Ліепайскі тэатр
Заснаваны 1907
Краіна
Размяшчэнне
Сайт liepajasteatris.lv
Map