Лілія Мікалаеўна Вайгіна-Яфрэмава

Лі́лія Мікала́еўна Ва́йгіна-Яфрэ́мава (нар. 15 красавіка 1977, Чэбаксары) — украінская біятланістка чувашскага паходжання, прызёр Зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, якая выступала ў свой час за зборныя каманды Расіі і Беларусі.

Біятлон
Лілія Вайгіна-Яфрэмава
Поўнае імя Лілія Мікалаеўна Вайгіна-Яфрэмава
Арыгінальнае імя руск.: Лилия Николаевна Вайгина-Ефремова
Нарадзілася 15 красавіка 1977(1977-04-15) (46 гадоў)
Чэбаксары, Расія
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Украіны Украіна
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2007-2008
Агульная трапнасць 68%
Лежачы 73%
Стоячы 62%
Біятлон
Алімпійскія гульні
Бронза Турын 2006 спрынт 15 км
Чэмпіянаты Еўропы
Серабро От-Мар’ен 2001 пераследванне 10 км
Серабро От-Мар’ен 2001 эстафета 4x7,5 км
Серабро Контыялахты 2002 эстафета 4x7,5 км
Бронза Фарні-Авальтры 2003 эстафета 4x6 км
Бронза Нове Места 2008 індывідуальная гонка 15 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Серабро Фарні-Авальтры 2003 спрынт 3 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Серабро Отэпя 2007 спрынт 7,5 км
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Біяграфія правіць

Лілія пачала займацца біятлонам у 1987 годзе. Трэніравалася ў Г. Салдзімірава[1]. З-за невысокіх вынікаў на этапах Кубка свету яна дэбютуе толькі ў сезоне 1999/2000. Пазней яна таксама эпізадычна выступала ў Кубку свету, але замацавацца ў складзе асноўнай зборнай Расіі не змагла.

Не патрапіўшы на Алімпіяду 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, Лілія Яфрэмава прымае прапанову Беларускай федэрацыі біятлона і пераходзіць у зборную Беларусі. Выступаючы за каманду, Яфрэмава не раз падымалася на подыумы эстафетных спаборніцтваў на этапах Кубка свету, а па выніках сезону яна заняла 34 месца.

Яшчэ раз памяняўшы грамадзянства, у складзе каманды Украіны Яфрэмава становіцца адной з ключавых біятланістак. У 2006 годзе Лілія Яфрэмава дасягае вяршыні сваёй кар’еры — заваёўвае бронзавы медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне. У зборных Беларусі і Украіны трэніравалася пад кіраўніцтвам свайго мужа Канстанціна Вайгіна.

Кубак свету правіць

  • За Расію
  • 1999—2000 — 55-е месца (13 ачкоў)
  • 2000—2001 — 74-е месца (4 ачкі)
  • За Беларусь
  • 2002—2003 — 34-е месца (118 ачкоў)
  • За Украіну
  • 2003—2004 — 63-е месца (12 ачкоў)
  • 2004—2005 — 60-е месца (25 ачкоў)
  • 2005—2006 — 26-е месца (225 ачкоў)
  • 2007—2008 — 57-е месца (20 ачкоў)
  • 2008—2009 — 57-е месца (93 ачкоў)
  • 2009—2010 — 53-е месца (89 ачкоў)

Узнагароды правіць

  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2006)[2]

Зноскі

Спасылкі правіць