Лілія Францаўна Мароз

Лілія Францаўна Мароз (нар. 23 верасня 1956, Мінск) — беларускі і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў.

Лілія Францаўна Мароз
Нараджэнне 23 верасня 1956(1956-09-23) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, юрыст.

Працавала дзяржаўным натарыусам, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы Заводскага раёна г. Мінска, старшым дзяржаўным натарыусам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы, прыватным натарыусам, галоўным кансультантам, начальнікам аддзела прававога абслугоўвання грамадзян і арганізацый упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы № 2 Савецкага раёна г. Мінска, загадчыкам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].

Зноскі