Ліндан Джонсан

(Пасля перасылкі з Ліндан Бейнс Джонсан)

Ліндан Бэйнс Джонсан (англ.: Lyndon Baines Johnson; 27 жніўня 1908, Стоўнвал, штат Тэхас — 22 студзеня 1973, Стоўнвал, штат Тэхас) — 36-ы прэзідэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 22 лістапада 1963 па 20 студзеня 1969 года.

Ліндан Джонсан
англ.: Lyndon B. Johnson
36-ы Прэзідэнт ЗША
22 лістапада 1963 — 20 студзеня 1969
Папярэднік JFK
Пераемнік Рычард Мілхаўс Ніксан
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
10 красавіка 1937 — 3 студзеня 1949
Папярэднік James P. Buchanan[d]
Пераемнік Homer Thornberry[d]
37-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1961 — 22 лістапада 1963
Папярэднік Рычард Мілхаўс Ніксан
Пераемнік Х'юберт Харэйша Хамфры
Сенатар ЗША
3 студзеня 1949 — 3 студзеня 1951
Папярэднік W. Lee O'Daniel[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 1951 — 3 студзеня 1953
Сенатар ЗША
3 студзеня 1953 — 3 студзеня 1955
Сенатар ЗША
3 студзеня 1955 — 3 студзеня 1957
Сенатар ЗША
3 студзеня 1957 — 3 студзеня 1959
Сенатар ЗША
3 студзеня 1959 — 3 студзеня 1961
Пераемнік William A. Blakley[d]
Нараджэнне 27 жніўня 1908(1908-08-27)[1][2][…]
Смерць 22 студзеня 1973(1973-01-22)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Lyndon Baines Johnson
Бацька Samuel Ealy Johnson[d]
Маці Rebekah Baines Johnson[d][4]
Жонка Лэдзі Берд Джонсан[5]
Дзеці Lynda Bird Johnson Robb[d] і Luci Baines Johnson[d]
Веравызнанне Christian Church (Disciples of Christ)[d] і Restorationism[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кантроль за абаротам зброі[d], палітыка[7] і урад[7]
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША[8]
Званне lieutenant commander[d][8]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля сканчэння Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе Джонсан працаваў дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1937 па 1949 год, а пасля з 1949 па 1961 год быў сенатарам Злучаных Штатаў, з іх два гады як лідар большасці ў Сенаце і яшчэ два гады як лідар сенацкай меншасці.

У 1960 годзе Джонсан пачаў кампанію за вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на няўдачу, ён быў абраны напарнікам сенатара Джона Ф. Кенэдзі з штата Масачусетс. Разам яны выйгралі выбары, атрымаўшы перамогу над Рычардам Ніксанам, і 20 студзеня 1961 года Джонсан быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Праз два гады і дзесяць месяцаў, 22 лістапада 1963 года, Джонсан замяніў Кенэдзі на пасадзе прэзідэнта з-за забойства апошняга. Ён абраўся на поўны тэрмін на выбарах 1964 года, калі перамог рэспубліканскага апанента, сенатара з Арызоны Бары Голдуатэра. Ён з’яўляецца адным з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама ў абедзвюх палатах Кангрэса.

Джонсан распрацаваў заканадаўчыя акты «Вялікага грамадства», якія падтрымлівалі грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Медыкэр, Медыкейд, прадугледжвалі падтрымку адукацыі, мастацтва, гарадскога і сельскага развіцця, камунальных паслуг, а таксама «Вайны з беднасцю». Фінансуемая часткова за кошт роста эканомікі, барацьба з беднасцю дапамагла мільёнам амерыканцаў падняцца над рысай беднасці ў перыяд прэзідэнцтва Джонсана. Падпісаныя Джонсанам законапраекты аб грамадзянскіх правах забаранялі расавую дыскрымінацыю ў дзяржаўных установах, у гандлі паміж штатамі, на працоўных месцах, а Закон аб выбарчых правах адмяняў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў афра-амерыканцаў. З прыняццем Закона аб іміграцыі і грамадзянстве 1965 года іміграцыйная сістэма краіны была рэфармавана, усе квоты па расаваму паходжанню былі выдаленыя (замененыя нацыянальнымі квотамі). Джонсан быў вядомы сваёй уладнай, часам абразлівай асобай і «Джонсанавым абыходжаннем» — агрэсіўным прымусам уплывовых палітыкаў пры прасоўванні заканадаўчых актаў.

Падчас прэзідэнцтва Джонсана адбылася эскалацыя амерыканскага ўдзелу ў вайне ў В’етнаме. У 1964 годзе Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю па Танкінскаму заліву, якая прадаставіла Джонсану права выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі без неабходнасці прасіць афіцыйнага абвяшчэння вайны. Лік амерыканскіх вайскоўцаў у В’етнаме рэзка ўзрос: з 16 000 дарадцаў на небаявых пазіцыях у 1963 годзе да 550 000 на пачатку 1968 года, большасць з якіх удзельнічалі ў баявых дзеяннях. Амерыканскія страты выраслі, а мірны працэс аказаўся пад пагрозай. Узросшая занепакоенасць вайной стымулявала вялікі, агрэсіўны антываенны рух, асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках у ЗША і за мяжой.

Джонсан сутыкнуўся з далейшымі праблемамі, калі летам 1965 года ўспыхнулі масавыя беспарадкі ў большасці буйных гарадоў, а ўзровень злачыннасці рэзка ўзрос, у той час як яго праціўнікі патрабавалі «закона і парадку». Нягледзячы на тое, што Джонсан пачаў сваё прэзідэнцтва, маючы шырокае адабрэнне, яго падтрымка рэзка ўпала ў выніку занепакоенасці публікі вайной і ростам гвалту ў краіне. У 1968 годзе Дэмакратычная партыя апынулася на грані расколу, калі антываенныя колы асудзілі палітыку Джонсана; ён зняў сваю заяўку на паўторны ўдзел у выбарах пасля правалу на папярэдніх партыйных выбарах у Нью-Гэмпшыры. Рэспубліканец Рычард Ніксан быў абраны яго пераемнікам, а Кааліцыя новага курсу, якая дамінавала ў прэзідэнцкай палітыцы на працягу 36 гадоў, спыніла сваё існаванне. Пасля таго, як ён пакінуў свой пост у студзені 1969 года, Джонсан вярнуўся ў сваё ранча ў Тэхасе, дзе ён 22 студзеня 1973 года памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.

Гісторыкі адзначаюць, што кіраўніцтва Джонсана адзначыла пік сучаснага лібералізму ў Злучаных Штатах пасля Новага курсу. Многія гісторыкі хваляць Джонсана з-за яго ўнутранай палітыкі і прыняцця многіх важных законаў, якія датычыліся грамадзянскіх правоў, кантролю зброі, захавання дзікай прыроды і сацыяльнага забеспячэння.

Крыніцы

правіць
  1. а б Lundy D. R. Lyndon Baines Johnson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lyndon B. Johnson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://mlb.mlb.com/news/article.jsp?ymd=20080801&content_id=3234575&vkey=news_chc&fext=.jsp&c_id=chc
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Geographic Names Information System
  7. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. а б Biographical Directory of the United States CongressGPO, 1903.