Ліпавы Гай

парк у Бялынічах

Ліпавы Гай — парк у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Закладзены на плошчы ў 6 гектараў у сярэдзіне XVIII стагоддзя на сродкі чарговага ўладальніка мястэчка Крыштафа Агінскага. У першапачатковым выглядзе не захаваўся.

Ліпавы Гай
Бялынічы. Парк Агінскіх (01).jpg
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснаванняXVIII стагоддзе 
Размяшчэнне
54°00′20,81″ пн. ш. 29°42′48,35″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
РаёнБялыніцкі раён
ГорадБялынічы 
Ліпавы Гай (Беларусь)
Ліпавы Гай
Ліпавы Гай
Ліпавы Гай (Магілёўская вобласць)
Ліпавы Гай
Ліпавы Гай

Меў сіметрычна-восевую пабудову пры прамавугольнай форме плана. У аснову кампазіцыі пакладзены прыём разбіўкі плошчы на сістэму квадратаў, падзеленых пяццю ліпавымі алеямі шырынёй па 6 метраў кожная, якія перасякаліся пад прамым вуглом. У цэнтры — аглядная пляцоўка і вадаём. У заходняй і паўднёва-заходняй частках размяшчаўся сад.

ЛітаратураПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.