Лісітэя (спадарожнік)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Лісітэя (ад стар.-грэч.: Λυσιθέα) — спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр X.

Лісітэя
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Сет Барнз Нікальсан[d]
Дата адкрыцця 6 ліпеня 1938
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 11 665 380 км
Эксцэнтрысітэт 0,11
Перыяд абарачэння 258,57 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 63 exagram[2]
Атмасфера няма

Адкрыццё

правіць

Быў знойдзены 6 ліпеня 1938 года ў абсерваторыі Маўнт-Вільсан амерыканскім астраномам Сэтам Барнсам Нікалсанам. У 1975 годзе атрымаў афіцыйную назву ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Лісіфеі.

Арбіта

правіць

Лісітэя здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11.717.000 км за 250 дзён, 4 гадзіны і 48 хвілін. Эксцэнтрысітэт арбіты складае 0,11, нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа складае 28,3 ° . Належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі

правіць

Дыяметр Лісітэі складае ў сярэднім 36 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 18,3 m.

Крыніцы

правіць