Лісічка трубкападобная

Лісічка трубкападобная (Craterellus tubaeformis) — грыб сямейства лісічкавыя (Cantharellaceae).

Лісічка трубкападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Craterellus tubaeformis

Сінонімы
Cantharellus tubaeformis

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  57200
EOL  11446829
MB  455453

Апісанне правіць

Пладовае цела па форме блізкае да шапкі на ножцы, мае трубчастую будову з лейкападобнай верхняй часткай («шапкай»).

Шапка дыяметрам 2-6 см, лейкападобная з загнутым уніз, часта няроўным краем. Скурка ад карычневага да шаравата-жоўтага колеру, часам чырвоная, з дробнымі аксаміцістымі цёмнымі лускавінкамі.

Мякаць тонкая і шчыльная, эластычнай кансістэнцыі, белая. Смак слабы, нявостры, часам ялкавы; пах слабы, прыемны.

Ножка трубчастая, у спелых грыбоў адтуліна яе адкрываецца ў цэнтры шапкі. Вышынёй 3-8 см і дыяметрам 0,3-0,8 см, па форме цыліндрычная, часта сціснута па баках, хромава-жоўтага колеру, з узростам выліньвае да цьмяна-жоўтага колеру.