Літл-Кы́ска (англ.: Little Kiska) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Месціцца каля большага па плошчы вострава Кыска. Адлучаны ад яго пралівам шырынёй 897,5 м. Паверхня пагорыстая, пакрытая тундрай. Найвышэйшы пункт — 92 м.

Літл-Кыска
англ. Little Kiska
Востраў Літл-Кыска (на пярэднім плане) у 1942 г.
Востраў Літл-Кыска (на пярэднім плане) у 1942 г.
Характарыстыкі
Плошча4,8 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
51°57′07,60″ пн. ш. 177°39′13,30″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Літл-Кыска (Паўночная Амерыка)
Літл-Кыска
Літл-Кыска
Map

У 1741 г. адкрыты В. Берынгам. Да 1810 г. быў населены алеутамі. З 1867 г. у складзе ЗША.

У ліпені 1942 г. быў заняты японскімі ваеннымі. На востраве быў размешчаны радар. Аднак 28 ліпеня 1943 г. японцы пакінулі свае пазіцыі.

У нашы дні незаселены. З'яўляецца часткай нацыянальнага гістарычнага помніка ЗША ў бухце Кыска.

Спасылкі правіць