Літота
Літо́та (стар.-грэч.: λιτότης — прастата) — троп, рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прыметаў з'явы або прадмету. У такім змяншэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпербале), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб'екту адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ўжываецца ў народнай творчасці, увайшла ў народную фразеалогію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры. Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект.
Глядзі таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.