Літоўскае бюро ЦК КПЗБ
Літоўскае бюро ЦК КПЗБ. Дзейнічала ў 1930 – 1938 гг. Утворана ЦК КПЗБ у канцы 1930 г. з мэтай актывізацыі нелегальнай прапаганды сярод літоўскага насельніцтва Віленшчыны. У сувязі з тым, што ў некаторых паветах Віленскага ваяводства значную частку насельніцтва складалі літоўцы, пасля III канферэнцыі КПЗБ (1925 г.) пачала выдавацца камуністычная літаратура на літоўскай мове, сярод літоўскага насельніцтва ўзніклі партыйныя арганізацыі. У канцы 1930 г. паводле рашэння ЦК КПЗБ пры Віленскім акруговым камітэце КПЗБ створана Літоўскае бюро КПЗБ, у 1931 г. пераўтворана ў Літоўскае бюро пры ЦК КПЗБ. Ббюро мела секцыі па рабоце сярод сялян, моладзі, падпольную друкарню, дзе выдавала газету, часопіс, адозвы і брашуры, супрацоўнічала з легальнымі арганізацыямі беларускага нацыянал-вызваленчага руху. У 2-й палове 1930-х гг. праводзіла работу па стварэнні антыакупацыйнага, дэмакратычнага народнага фронту ў краі. Існавала да роспуску КПП і КПЗБ (1938 г.).
Літаратура
правіць- Карашчанка, І. Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ / Ігар Карашчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 384. — ISBN 985-11-0041-2.