Літоўскі пасольскі двор
Літоўскі пасольскі двор (Панскі польскі двор) існаваў у XVI—XVII стст. Першы вядомы пасольскі двор Вялікага Княства Літоўскага размяшчаўся на Успенскім яры , паміж вул. Нікіцінскай і Цвярской. У 1520-я гг. тут пабудаваны двор для імператарскіх паслоў, у 1530-я г. ён адведзены для паслоў Вялікага Княства Літоўскага, з таго часу называўся Літоўскім[1].
У 1560-я гг. пераведзены на Пакроўку каля Паганага стаўка (цяпер Чыстыя Пруды). Паводле здагадкі Р. Э. Рахматуліна, падклет XVI стагоддзя, на якім пабудаваны дом Далгарукавых у Калпачным завулку , мог быць часткай літоўскага пасольскага двара 1560 года. Уваход у гэты падклет арыентаваны на поўдзень, туды дзе раней знаходзіўся царскі Старасадскі палац[2].
Не пазней 1601 размяшчаўся на вул. Ільінка ў Кітай-горадзе, тут пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак з галерэяй і вялікай агароджанай тэрыторыяй. Ліквідаваны ў сярэдзіне XVII ст. паводле ўказа цара Міхаіла Фёдаравіча[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Масква // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.