Ліўэлін Вялікі
Ліўэлін Вялікі (вал.: Llywelyn Fawr; каля 1173–11 красавіка 1240) — князь Гвінеда і фактычны правіцель большай часткі Уэльса.
Ліўэлін Вялікі Llywelyn Fawr | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Нараджэнне | 1173[1][2] |
Смерць | 11 красавіка 1240 |
Пахаванне | |
Дынастыя | House of Gwynedd[d] |
Бацька | Iorwerth Drwyndwn[d] |
Маці | Marared ferch Madog[d] |
Жонка | Джаана Уэльская |
Дзеці | Gruffydd ap Llywelyn Fawr[d], Elen ferch Llywelyn[d], Gwladus Ddu[d], Angharad ferch Llywelyn[d], Dafydd ap Llywelyn[d], Tegwared y Bais Wen[d], Susanna ferch Llywelyn[d], Margaret ferch Llywelyn[d] і Helen ferch Daffyd[d] |
У час дзяцінства Ліўэліна Гвінедам кіравалі два яго дзядзькі, якія падзялілі каралеўства паміж сабой пасля смерці свайго бацькі Оўайна Гвінеда. Ліўэлін уступіў з імі ў барацьбу і стаў аднаасобным уладаром, а пазней захапіў і частку Повіса, зрабіўшыся такім чынам самаю уплывоваю фігураю Уэльса.
Заключыў угоду з каралём Англіі Джонам Беззямельным і ў 1205 ажаніўся з яго незаконнаю дачкой Джаанай. Пазней адносіны паміж правіцелямі сапсаваліся; у 1211 Джон нападаў на Гвінед, пазней Ліўэлін падтрымліваў англійскіх баронаў у барацьбе з каралём за Вялікую хартыю.
- ↑ Lundy D. R. Llywelyn ap Iorwerth, Prince of North Wales // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Llewelyn I de Gal·les // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.