Лілія Бусарава

беларуская мастачка
(Пасля перасылкі з Л. Бусарава)

Лілія Бусарава (нар. 1977, Акцябрск Куйбышаўскай вобласці РСФСР) — беларуская мастачка.[1][2]

Лілія Бусарава
Дата нараджэння 1977
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба

Біяграфія правіць

У 2002 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт народнай культуры. Супрацоўнічала з выдавецтвам «Белфакс» па ілюстраванні 5 дзіцячых кніжак, займалася дызайнам аўтарскіх магнітаў і кубкаў у кампаніі «Каляровы Парасон». У 2015 годзе ў межах міжнароднага праекта ў Нідэрландах ілюстравала дзіцячую кніжку «Mama gaat het niet geloven» (бел.: Мама не паверыць). Удзельніца праекта пра 16 знакамітых жанчын Беларусі «Яна была» у межах серыі Гендарны маршрут. Ілюстравала кнігу «Стэфка і народзіны» выдавецтва «Янушкевіч». Удзельніца Міжнароднага фестывалю кніжнай ілюстрацыі і візуальнай літаратуры «Морс» (2019).

Станам на 2024 год мастачка жыве і працуе ў Польшчы.

Творчасць Ліліі Бусаравай уключае ілюстрацыі, кніжны графік, скетчы, лялечніцтва, кераміку, акцыі ў любіцельскім тэатры. Працуе ў тэхніцы акварэль і калаж.

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць