МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.

Шаўковы шлях 2016

Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта" правіць

Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).

У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2].

На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6].

Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8].

Гоначныя аўтамабілі правіць

 
МАЗ-6440RR

За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.

У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11].

Вынікі правіць

Ралі «Дакар» правіць

Пілот Машына Вынікі выступаў на Ралі «Дакар»
2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021
Васілеўскі А. МАЗ-5309RR 31 21 31 10 Сыход 6 13 8 12[12]
Васілеўскі У. МАЗ-5309RR 25
Вязовіч С. МАЗ-5309RR 27 11 34 Сыход 13 2 6
МАЗ-6440RR 3 Сыход[13]
Вішнеўскі А. МАЗ-5309RR 21 14 11 8
МАЗ-6440RR 6[14]

Зноскі

  1. Белорусская команда заняла 12-е место. dakar.4x4.by. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  2. Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок”. ADT.BY Автомобильный журнал Автодайджест. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  3. Дубль два(недаступная спасылка). motor.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  4. Гонщики "МАЗ-СПОРТавто" с успехом прошли ралли-рейд "Шелковый путь". Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  5. Юрий Гоголев. МАЗ создал новые болиды для серии Дакар (руск.). autocentre.ua (6 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  6. Владимир Чехута. Спортивные МАЗы собрались в путь(недаступная спасылка). abw.by (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  7. Роман Шантар. Руководитель "МАЗ-СПОРТавто": из неудач важно делать правильные выводы. sputnik.by (27 сакавіка 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  8. Сергей Вязович возглавил команду «МАЗ-СПОРТавто» | Во славу Родины — Свежий выпуск(недаступная спасылка). vsr.mil.by. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  9. МАЗ - 5309RR '15 (Спортивные модели) - история, фотографии, журналы. trucksplanet.com. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  10. Новый раллийный МАЗ для «Дакара» оснащён двигателем на основе Caterpillar мощностью 930 л. с. Сам грузовик стал на 300 кг легче - Авто onliner.by. Onliner.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.(недаступная спасылка)
  11. МАЗ-6440RR — первый спортивный "капотник" из Минска. Не только мощный и маневренный, но и эффектно выглядит! // abw.by (руск.)
  12. Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
  13. Profil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.)
  14. Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar Архівавана 21 студзеня 2021. // dakar.com (англ.)

Спасылкі правіць

Відэа