МАЗ-5309RR

грузавы спартыўны аўтамабіль

МАЗ-5309RR — гоначны грузавы аўтамабіль Мінскага аўтазавода. Створаны на базе МАЗ-5309. Пабудавана 5 машын, якія ў 20102020 гады выкарыстоўваліся завадской камандай МАЗ-СПОРТаўта ў ралі-рэйдах.

МАЗ-5309RR
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск,  Беларусь
Колавая формула 4х4
Храналогія
МАЗ-6440RR
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5309RR на Вікісховішчы

Аўтамабілі правіць

Шасі № 1 правіць

Першы аўтамабіль быў паказаны 3 верасня 2010 года. Першым спаборніцтвам, у якім машына прыняла ўдзел, стаў ралі-рэйд «Шаўковы шлях — 2010».

Аўтамабіль меў счапленне ZF-Sachs, каробку перадач ZF, раздатачную каробку ZF-Steyr. Масты — МАЗ з сістэмай цэнтралізаванай напампоўкі шын. Падвеска — цалкам залежная, рысорная. Па адным амартызатары на кола. Амартызатары былі вырабленыя на МЗКЦ. Да сезону 2011 года была ўдасканалена падвеска (паставілі падвоеныя амартызатары Reiger Racing), мадэрнізавана рулявое кіраванне, аптымізавана сістэма астуджэння паветра.

У 2015 годзе першая машына ў выглядзе макета была ўсталявана на пастаменце на тэрыторыі дзіцячага летняга лагера «Зубраня»[1].

Тэхнічныя характарыстыкі[2]
Рухавік Д-280.5-14
Аб’ём, л 17,2
Магутнасць 775 к.с. пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант, Н·м 3234
Поўная маса, кг 11280
Макс. хуткасць, км/г 170
Габарыты (д × ш × в), мм 7140 × 2550 × 3550
Колавая база, мм 4300
Каляіна, мм 2070
Ёмістасць паліўнага бака, л 900
Шыны 14.00 R20 Continental

Шасі № 2 правіць

У 2011 годзе спецыяльна да ралі-рэйду на «Шаўковы шлях — 2011» быў пабудаваны другі аўтамабіль. Ён адрозніваецца яраслаўскім рухавіком ЯМЗ-7Э846.10 (магутнасць 800 к.с.), а таксама быў палегчаны ў параўнанні з машынай 2010 года. Яго маса складае 10,5 т (супраць 11,280 т). Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт устаноўкі палегчаных мастоў вытворчасці Sisu. Акрамя гэтага, была зменена рама, якую зрабілі з высокатрывалага больш лёгкага металу. Кабіну ссунулі назад, з-за чаго знікла прыступка. Таксама з’явіўся новы бампер, з новай святлатэхнікай. Замест вялікіх круглых фар паставілі лінзаваную оптыку. Адрозніваецца і кузаў, задні борт якога замянілі тэнтам.

Тэхнічныя характарыстыкі[3]
Рухавік ЯМЗ-7Э846, дызельны, 8-цыліндравы,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, л 18,5
Магутнасць 900 к.с. пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант, Н·м 3 800
Каробка перадач ZF, механічная, 16-ступеньчатая
Поўная маса, кг 10 000
Макс. хуткасць, км/г 175
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 10
Запас хода, км 800
Шыны 14.00 R20 Michelin

Шасі № 3 правіць

Трэці ралійны МАЗ з’явіўся ў 2014 годзе. Замест пражэктараў пад ветравым шклом паставілі больш кампактныя і лёгкія дыёдныя светлавыя прыборы. Лінзавыя фары з бампера перамясціліся вышэй, на кабіну, па баках ад рашоткі радыятара.

Тэхнічныя характарыстыкі[4]
Рухавік ТМЗ-2Э849.10, дызельны, 8-цыліндравы,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, л 17,2
Магутнасць 800 к.с. пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант, Н·м 3 200
Каробка перадач ZF, механічная,
16-ступеньчатая
Allison, аўтаматычная
Поўная маса, кг 10 500
Макс. хуткасць, км/г 170
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11
Запас хода, км 800
Шыны 14.00 R20 Michelin

Шасі № 4 і № 5 правіць

 
 

Шасі чацвёртага пакалення дэбютавала на ралі-рэйдзе «Дакар» 2016 у якасці «баявой тэхнічкі», а на гонцы «Золата Кагана — 2016» на старт выйшлі ўжо дзве такія машыны.

Аўтамабілі абсталяваныя рухавіком Gyrtech. Знешне амаль не адрозніваюцца ад трэцяга шасі.

Тэхнічныя характарыстыкі[5]
Рухавік Gyrtech G-13, дызельны, 6-цыліндравы,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, л 12,5
Магутнасць 930 к.с. пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант, Н·м 4 200
Каробка перадач ZF, механічная,
16-ступеньчатая
Allison, аўтаматычная
Поўная маса, кг 9 500
Макс. хуткасць, км/г 180
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,5
Запас хода, км 800
Шыны 14.00 R20 Michelin

Удзел у спаборніцтвах правіць

«Дакар» правіць

 
МАЗ-5309RR на этапе ралі-рэйда Дакар-2017 у Тукумане (Аргенціна)
Пілот Вынікі выступаў на Ралі «Дакар»
2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020
Васілеўскі А. 31 21 31 10 Сыход 6 13 8 12[6]
Вязовіч С. 27 11 34 Сыход 13 2 6[7]
Палішчук А. Сыход Сыход
Васілеўскі У. 41 25
Вішнеўскі А. 21 14 11 8[8]

«Шаўковы шлях» правіць

 
На старце ралі-рэйда Шаўковы шлях-2017
Вынікі выступаў на ралі-рэйдах «Шаўковы шлях»[9]
Год Месца Экіпаж
2010 12 #214 — Орсік П. / Запарошчанка Д. / Рудніцкі А.
2011 18 #328 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В.
23 #333 — Палішчук А. / Запарошчанка Д. / Гаранін П.
2012 11 #312 — Васілеўскі А. / Казлоўскі В. / Запарошчанка А.
14 #316 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Палішчук А.
2013 3 #320 — Вязовіч С. / Палішчук А. / Віхрэнка Д.
6 #315 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В.
2016 6 #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А.
9 #308 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А.
10 #312 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Сінябок К.
2017 5 #304 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А.
7 #316 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А.
8 #309 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А.
2018 НФ[к 1] #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А.
НФ[к 1] #305 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А.
НФ[к 1] #307 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Падалінскі Я.
НФ[к 1] #316 — Мурылёў В. / Віхрэнка Д. / Завесніцкі С.
2019 6 #311 — Васілеўскі А. / Новікаў М. / Мурылёў В.
8 #307 — Вішнеўскі А. / Гаранін П. / Невяровіч А.
  1. а б в г Не фінішавалі. Пасля трэцяга этапа каманда МАЗ-СПОРТаўта знялася са спаборніцтва ў знак пратэсту.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок” (руск.). adt.by (26 чэрвеня 2015). Праверана 3 снежня 2021.
  2. МАЗ-СПОРТавто | Машины (руск.). maz-sportauto.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2011. Праверана 23 жніўня 2011.
  3. МАЗ-5309RR (ш.2). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.). maz.by. Праверана 27 сакавіка 2023.
  4. МАЗ-5309RR (ш.3). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.). maz.by. Праверана 27 сакавіка 2023.
  5. МАЗ-5309RR (ш.4 и ш.5). Гоночный автомобиль | МАЗ-СПОРТавто (руск.). maz.by. Праверана 27 сакавіка 2023.
  6. Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
  7. Profil of SIARHEI VIAZOVICH — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
  8. Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com (англ.)
  9. Победители прошлых лет / Winners (англ.). silkwayrally.com. Праверана 1 снежня 2021.

Спасылкі правіць