МАЗ-205 (аўтобус)

аўтобус

МАЗ-205 — гарадскі сучленены нізкападолгавы аўтобус другога пакалення, што вырабляўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

МАЗ-205
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 20092013[1]
Тып Гарадскі, сучленены
Клас Вялікі
Храналогія
МАЗ-105 МАЗ-215
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-205 на Вікісховішчы

Распрацоўваўся з сакавіка 2008 года. Упершыню журналістам яго прадставілі 7 кастрычніка 2009 года[2]. 16-21 кастрычніка яго паказвалі на еўрапейскай выставе аўтобусаў у Кортрэйку (Бельгія)[3], 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2010 г. — на выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Прызначаўся для перавозу 175 чалавек[4], у тым ліку 39 — седзячы. Паліўны бак змяшчаў 220 літраў[5]. Рухавік адпавядаў стандарту Еўра-5[3].

Серыйную вытворчасць планавалася пачаць у 2010 годзе, але гэтага не адбылося. Без уліку першага асобніка, яшчэ вырабілі сем адзінак у больш танным варыянце. 4 машыны эксплуатуюцца ў Польшчы, астатнія — у Цюмені (Расія)[6]. Пазней завод прапанаваў больш дасканалы МАЗ-215 — з пяццю дзвярыма і паменшанай ў памерах маторнай шахтай[7].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. http://fotobus.msk.ru/list.php?mid=2615(недаступная спасылка)
  2. Таццяна Есавулава. Мінскі аўтамабільны завод выпусціў новую мадэль аўтобуса другога пакалення - «МАЗ-205». Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2009). Праверана 23 мая 2013.(недаступная спасылка)0
  3. а б БЕЛОРУССКИЙ "ГОРОЖАНИН" ДЛЯ ЖИТЕЛЕЙ ЕВРОСОЮЗА (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (14 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.
  4. Андрэй Пятроў, «Мінск-Навіны». МАЗ-205 — 175 пасажыраў // Звязда : Газета. — 9 кастрычніка 2009. — № 191 (26549). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. МАЗ-205(недаступная спасылка). Яўген Дубровін (1 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2012. Праверана 23 мая 2013.0
  6. Городской сочлененный автобус МАЗ 205 (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (5 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.
  7. МАЗ 216: новая "гармошка" из Минска с уникальным узлом сочленения и толкающим приводом (видео) (руск.). abw.by (12 кастрычніка 2018). Праверана 23 лютага 2020.

Спасылкі

правіць