МАЗ-6440 — седлавы цягач капотнай кампаноўкі з колавай формулай 6х4. Прататып.

МАЗ-6440
МАЗ-6440 (першы асобнік 2011 года; на тэрыторыі Белдзяржцырка)
МАЗ-6440 (першы асобнік 2011 года; на тэрыторыі Белдзяржцырка)
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Гады выпуску 20112012
Тып Седлавы цягач
Колавая формула 6х4
Дапушчальныя нагрузкі
Нагрузка на сядло 10500 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-6440 на Вікісховішчы
МАЗ-6440РА на беларускай паштовай марцы (2015)

Гісторыя правіць

Прадстаўлены 17 жніўня 2011 года. Першы асобнік праходзіў выпрабаванні ў Белдзяржцырку[1].

У канцы мая 2012 года быў прадстаўлены другі варыянт з кабінай з жылым модулем[2].

Апісанне правіць

Выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830. Даўжыня аўтацягніка — 18,45 м. Дапушчальная маса — 63 тоны.

Прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці. Аўтамабіль арыентаваны на ўнутраны рынак збыту, а таксама на рынкі Расіі і тых краін, дзе не дзейнічае абмежаванне на габарытную даўжыню аўтацягніка.

Рухавік — ММЗ Д-283.4Е4-22, V8, магутнасцю 600 к.с. (адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4). Усталявана аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R.

Опцыі правіць

На аўтамабілі ўсталяваны круіз-кантроль, лічбавы тахограф, электрападымальнік люка кабіны, люстэркі з электракіраваннем і электрападагрэвам, кліматычная ўстаноўка з электрапрывадам засланак, сістэма курсавой устойлівасці, ахоўныя рашоткі галаўных фар, сядзенні падвышанай камфортнасці.

У кабіне два спальныя месцы, сядзенні падвышанага камфорту, кандыцыянер, халадзільнік, CD-прайгравальнік.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Тэхнічныя характарыстыкі[3] МАЗ-6440PA
Мадэль рухавіка: ММЗ Д-283.4Е4-22
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.): 441 (600)
Скрынка перадач: Allison 4500R
Колькасць перадач: 6
Вышыня ССП, мм: 1150 (1250*)
Тып падвескі: Пнеўматычная
Памер шын 315/70 R22.5
Паліўны бак, л 500+500
Размеркаванне масы і нагрузак
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтамабіля, кг: 30000
на пярэдні мост, кг: 7000
на задні мост, кг: 23000 (26000*)
Дапушчальная нагрузка на ССП, кг: 10500
Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг: 60000

* — Значэнне параметру для камплектацыі аўтамабіля ў варыянце з задняй рысорна-балансірнай падвескай

Зноскі

  1. МАЗ отдаст трехосный тягач на испытания... в цирк? (руск.). abw.by (18 жніўня 2011). Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. 17-Я ВЫСТАВКА "БАМАП-2012" (руск.). abw.by (6 чэрвеня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2022.
  3. http://www.gruztehnika.com/avtomobili/avtotehnika-maz/tjagachi-maz/maz-6440ra/ (руск.)

Спасылкі правіць