Мабёж (фр.: Maubeuge) — горад (камуна) на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, акруга Авен-сюр-Эльп, цэнтр аднайменнага кантона. Размешчаны за 39 км на ўсход ад Валансьена і за 11 км ад мяжы з Бельгіяй, за 4 км ад аўтамагістралі N2. Праз горад працякае рака Самбра. Насельніцтва (2014) — 30 347 чал.

Мабёж
фр.: Maubeuge[1]
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
661
Плошча
  • 18,85 км²[2]
Вышыня цэнтра
30 м[3], 122 м[4], 167 м[4] і 145 м[5]
Насельніцтва
  • 28 879 чал. (1 студзеня 2022)[6]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
59600[7]
Афіцыйны сайт
Мабёж на карце Францыі
Мабёж (Францыя)
Мабёж
Мабёж (Францыя)
Мабёж

Гісторыя

правіць

Утварыўся побач з манастыром, заснаваным у VII стагоддзі Святой Адэльгундай. Пазней уваходзіў у склад правінцыі Эно. Мабёж неаднаразова захоплівалі французы, а пры французскіх каралях Людовіку XI, Францыску I і Генрыху II падвяргаўся спаленню. Канчаткова ўвайшоў у склад Францыі пасля падпісання Німвенскага мірнага дагавору ў 2-й палове XVII стагоддзя.

Пры каралю Людовіку XIV ваенным інжынерам Вабанам у Мабёжы была пабудавана крэпасць, якую беспаспяхова аблажылі ў 1793 годзе аўстрыйцы.

У Першую сусветную вайну быў абложаны нямецкімі войскамі ў 1914 годзе.

Падчас Другой сусветнай вайны 90 % будынкаў гістарычнага цэнтра Мабёжа былі разбураны нямецкімі акупантамі. Горад быў вызвалены 2 верасня 1944 года амерыканскімі войскамі.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2013 30 567
2015 30 100 [8]
2016 29 995 [9]
Год Колькасць
2017 29 944 [10]
2018 29 632 [11]
2019 29 589 [12]
Год Колькасць
2020 29 625 [13]
2021 29 066 [14]
2022 28 879 [6]

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. а б Google Maps — 2005.
  4. а б в г база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.
  5. а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
  6. а б Populations légales 2022INSEE, 2024.
  7. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
  8. Recensement de la population 2015 — 2017.
  9. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  10. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  11. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  12. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  13. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  14. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.