Магдалена Эрыксан
Магдалена Эрыксан (шведск.: Magdalena Eriksson; нар. 8 верасня 1993, Стакгольм) — шведская футбалістка, абаронца футбольнага клуба «Чэлсі» і зборнай Швецыі. Здольная выступаць на пазіцыі левай і цэнтральнай абаронцы.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзілася |
8 верасня 1993[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 1,72 м | |||||||||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванка клуба «Энскедэ», бацькі параіў перайсці ў клуб «Хамарбю». Дэбютавала ў 17-гадовым узросце ў чэмпіянаце Швецыі матчам супраць «Умеа». У лістападзе 2011 года перайшла ў стан праціўнікаў «Хамарбю» — «Юргардэна». За 19 гульняў забіла адзін гол ў 2012 годзе, пасля чаго перайшла ў «Лінчэпінг». Правяла там пяць гадоў, пасля чаго перайшла ў англійскі «Чэлсі».
Кар’ера ў зборнай
правіцьУ 2012 годзе Магдалена выйграла чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат не старэйшыя за 19 гадоў. У лістапад 2013 года запрошана на вучэбныя зборы трэнерам зборнай Швецыі Піа Сундхагэ ў Басён. Першы матч правяла 8 лютага 2014 года ў Ам’ене супраць зборнай Францыі (параза 3:0), а ў адным з наступных матчаў атрымала траўму калена, сутыкнуўшыся з варатаром зборнай Швецыі, і выбыла на тры месяцы. У складзе зборнай Швецыі — сярэбраная медалістка Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
Дасягненні
правіцьКлубныя
правіць- Чэмпіёнка Швецыі: 2016 (Лінчэпінг)
- Уладальніца Кубка Швецыі: 2013/2014, 2014/2015 (Лінчэпінг)
- Фіналістка Кубка Швецыі: 2015/2016 (Лінчэпінг)
- Фіналістка Суперкубка Швецыі: 2015, 2016 (Лінчэпінг)
Зноскі
- ↑ Magdalena Ericsson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eriksson, Magdalena Lilly // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ↑ https://www.theguardian.com/football/ng-interactive/2021/dec/07/the-100-best-female-footballers-in-the-world-2021