Магнар Сольберг (нарв. Magnar Solberg; нар. 4 лютага 1937, Сокнедаль) — нарвежскі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.

Магнар Сольберг
Род дзейнасці біятланіст
Дата нараджэння 4 лютага 1937(1937-02-04) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Магнар Сольберг нарадзіўся 4 лютага 1937 года ў вёсцы Сокнедаль, у правінцыі Сёр-Трондэлаг Нарвегіі. У 1968 годзе выйграў першы залаты медаль у біятлоне ў гісторыі Нарвегіі на зімовых Алімпійскіх гульнях у дысцыпліне індывідуальнай гонкі. Ён з’яўляецца адзіным спартсменам, каму ўдавалася перамагчы двойчы ў індывідуальнай гонцы — на Алімпіядах 1968 і 1972 гадоў, прычым па выніках Гульняў-1968 у Грэноблі ён уключаны (трэцім па ліку) у сімвалічны элітны клуб «Зеро», куды ўваходзяць біятланісты, якія заваявалі алімпійскае золата ў асабістых гонках з нулявым (без адзінага промаху) вынікам у стральбе. На АГ-1972 года Сольберг быў сцяганосцам нарвежскай каманды.

Акрамя таго, Сольберг заваяваў пяць медалёў чэмпіянату свету па біятлоне — тры сярэбраныя і два бронзавыя. Выступаў на чэмпіянатах Паўночнай Еўропы па біятлоне. У 1982 годзе стаў чэмпіёнам Нарвегіі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Сольберг працаваў у нарвежскай паліцыі. Быў адным з двух афіцэраў паліцыі, адказных за судовы разбор над Фрыцам Моенам. Пазней прызнаўся ў правапарушэннях, учыненых ім падчас вядзення справы, звольніўся з паліцыі і працаваў у сферы страхавання.

Крыніцы правіць