Мадонна Медычы
Мадонна Медычы (італ.: Madonna Medici; таксама — Мадонна з немаўлём) — мармуровая скульптурная група, якая адлюстроўвае Маці Божую з немаўлём Ісусам, створаная Мікеланджэла на працягу 1521—1534[а] гг. Гэта група была прызначана для Капэлы Медычы[1].
| ||
Мікеланджэла | ||
Мадонна Медычы. 1521—1534 | ||
італ.: Madonna Medici | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Памеры | 2,26 м × {{{шырыня}}} см | |
Капэла Медычы, Фларэнцыя, Італія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадонна Медычы, паводле меркавання Міхаіла Лібмана, можа лічыцца адной з самых цудоўных выяў Маці Божай, створаных Мікеланджэла[2].
Апісанне
правіцьМадонна сядзіць, трымаючы на каленах немаўля. Правая рука адведзена далёка за спіну і абапіраецца на сядзенне. Левая рука падтрымлівае дзіця, якое цалкам адвярнулася ад гледача і шукае грудзі маці, каб напіцца малака. Яго цела намалявана ў рэзкім выгіне, тады як маці, здаецца, рухаецца наперад[а]. Галава Мадонны схілена налева, а яе позірк — накіраваны ў нікуды[3][4].
У цэлым кампазіцыя нагадвае ранні барэльеф Мікеланджэла Мадонна ля лесвіцы.
Гісторыя стварэння
правіцьГэта была адна з першых статуй, якія Мікеланджэла вылепіў для Старой рызніцы капэлы Медычы. Да 1526 года яна ўсё яшчэ не была скончана, а ўжо ў 1534 годзе скульптар з'ехаў у Рым, і ў Фларэнцыю не вярнуўся[5]. Аднаўленнем статуі займаўся Нікало Трыбола.
Мадонна Медычы размешчана па цэнтры сцяны, насупраць алтара. Фігуры Ларэнца і Джуліяна Медычы звернутыя да яе.
Заўвагі
правіць- а. ^ Такая кампазіцыя завецца «Figura serpentinata»
Зноскі
- ↑ William E. Wallace. The Treasures of Michelangelo, p. 38
- ↑ Либман М. Я. Микеланджело Буонарроти, с. 22
- ↑ Medici Madonna . http://www.michelangeloexperience.com+(2010).
- ↑ Богамаці з Немаўлём, ці Мадонна Медычы (1521-1531) . http://www.mikelangelo.ru.+Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 20 снежня 2013.
- ↑ Эрпель Фриц, Микельанджело, с. 14
Літаратура
правіць- Вазари Д. Жизнеописания прославленных живописцев, скульпторов и архитекторов = італ.: Le Vite de’piu eccelenti Pittori, Scultori e Architetti. — К.: Мастацтва, 1970. — С. 296 —429, 497 —507. — 520 с. (укр.)
- Микеланджело. Поэзия. Письма. Суждения современников / сост. В. Н. Гращенков. — М.: Искусство, 1983. — 451 с.
- Эрпель Фриц. Микеланджело / Пер. с нем. Сергея Данильченко. — Берлин: Хеншель, 1990. — 72 с. — ISBN 3-362-00044-4.
- Eric Scigliano. Michelangelo's Mountain: The Quest For Perfection In The Marble Quarries Of Carrara. — Simon and Schuster, 2005. — 352 с. (англ.)
- John Addington Symonds. The Life of Michelangelo Buonarroti. — 1893. Архівавана 18 ліпеня 2014. (англ.)
- William Wallace. The Treasures of Michelangelo. — Andre Deutsch, 2010. — ISBN 978-0-233-00253-8. (англ.)