Мадонна з дзіцем і Святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім

Фрэска Фра Анджэліка

Мадонна з дзіцем і Святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім (італ.: Vergine col Bambino tra i santi Domenico e Tommaso d'Aquino) — фрэска Фра Беата Анджэліка, створаная для манастыра Святога Даменіка  (італ.) ў Ф'езоле  (руск.), якая ў цяперашні час захоўваецца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. Яна створана да 1435 і мае памеры 196x184 см.

Фра Беата Анджэліка
Мадонна з дзіцем і Святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім. 1435
італ.: Vergine col Bambino tra i santi Domenico e Tommaso d'Aquino
Матэрыял фарба для фрэскі[d]
Тэхніка фрэска
Памеры 184 × 196 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-253[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Фрэска ўпрыгожвала спальню кляштара і была аддзелена і продана падчас напалеонаўскіх падзей, калі большая частка скарбаў была разрабавана. Пазней фрэску прадалі з аўкцыёна[2]. Існуе падобная фрэска пэндзля Фра Анджэліка, змешчаная на партале царквы Святога Дамініка  (італ.) ў Картоне  (руск.), датаваная 1438 годам, на якой можна бачыць выяву Мадонны з дзіцем і святымі Дамінікам і Пятром Веронскім.

Апісанне правіць

Праца ўяўляе сабой Мадонну з дзіцем на троне  (руск.) з двума найбольш важнымі святымі дамініканцаў Дамінікам і Тамашам Аквінскім.

Вобразы святых дзіўна гарманічныя і ўзгодненыя. У цэнтры сіметрычнай кампазіцыі сядзіць Мадонна з Немаўлём, злева ад яе — святы Дамінік з лілеяй у руцэ, сімвалам чысціні, справа — святы Тамаш Аквінскі з адкрытай кнігай Святога Пісання[3]. У адрозненне ад святых, чыім вобразам нададзены індывідуальныя рысы і характары, вобраз Марыі моцна ідэалізаваны. Менавіта яе чароўнае аблічча надае карціне дух глыбокага лірызму[4].

Фра Анджэліка не імкнецца тут паказаць дынамічнае дзеянне або прасторавую глыбіню, якія так прыцягвалі яго сучаснікаў. Але ён дасягае тут такой скульптурнай манументальнасці якая ўласцівая хіба што такім вытанчаным інтэлектуалам як П’ера дэла Франчэска[4].

Гэтая фрэска была ў значнай ступені перапісана[4].

Гэтая карціна, разам з Укрыжаваннем з укленчаным святым Дамінікам  (італ.), якая зараз у Луўры, з'яўляецца важнай, паколькі яна паказвае ранняе развіццё стылю Фра Анджэліка, які пазней праявіцца ў фрэсках манастыра Сан-Марка  (італ.) ў Фларэнцыі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць