Фра Беата Анджэліка
Фра Беата Анджэліка (Анжаліка, італ.: Fra Beato Angelico, літар. «Брат Блажэнны Анёльскі», уласнае імя Гвіда дзі П’етра, італ. Guido di Pietro, імя ў пострыгу Джавані дзі Ф’езоле), (1400—1455) — італьянскі мастак эпохі Ранняга Адраджэння, дамініканскі манах.
Фра Беата Анджэліка | |
---|---|
італ.: Fra Angelico | |
Імя пры нараджэнні | Гвіда дзі П’етра |
Дата нараджэння | не раней за 1395 і не пазней за 1400 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1455[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | рэлігійны жывапіс |
Мастацкі кірунак | адраджэнне |
Уплыў | Ларэнца Манака, Gherardo Starnina[d] і Ambrogio di Baldese[d] |
Уплыў на | Занобі Строцы і Беноца Гоцалі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імя
правіцьВазары назваў мастака «анёльскім» (італ. Angelico); дзякуючы яму мастак стаў вядомы пад імем Фра (брат, манах) Анджэліка. Вельмі рана яго пачалі называць Беата Анджэліка, гэта значыць Блажэнны Анджэліка, але Ватыкан афіцыйна прылічыў яго да ліку блажэнных толькі ў 1984 годзе. З гэтага моманту ён стаў лічыцца нябесным заступнікам усіх мастакоў[7].
Біяграфія і творчасць
правіцьНарадзіўся ў 1400 годзе ў Вік’ё нэль Муджэла (Vicchio nell Mugello, паблізу Фларэнцыі). Уступіў у дамініканскі манастыр у Ф’езоле ў 1418.
Настаўнік не вядомы. Пачынаў дзейнасць з ілюстрацый рэлігійных кніг. Праца з буйнымі формамі пачалася з роспісу алтароў ў 1428? — 1433 манастыры Сан-Марка (Фларэнцыя), калі некалькі манахаў з Ф’езолы пераехалі ў Фларэнцыю, каб распісваць адбудаваны Мікелоца манастыр. У 1445 Анжаліка выклікаў у Рым Папа Яўген IV распісваць фрэскі цяпер не існуючай царквы Хрышчэння ў Ватыкане.
У 1447 годзе са сваім вучнем Беноца Гоцалі распісваў фрэскі царквы ў Арвіета, а ў 1447—1450 гадах сцены капэлы Нікаліна ў палацы Папаў у Ватыкане. Іншымі яго вучнямі былі Антоніяца Рамана — важная постаць італьянскага жывапісу XV стагоддзя і Занобі Строцы — мастак і мініяцюрыст.
Памёр у 1455 годзе, у Рыме. Пахаваны ў царкве Санта-Марыя-сопра-Мінерва, дзе яго магіла існуе да гэтага часу. Памяць благаслаўлёнага Фра Анжаліка святкуецца 18 лютага.
Для творчасці Фра Анджэліка ўласціва прастата каляровых рашэнняў, якая мяжуе з наіўнасцю, мяккі лірызм, уласцівы шматлікім майстрам кватрачэнта, шырокае выкарыстанне золата.
Галерэя
правіць-
«Укаранаванне Марыі », 1434-1435, Уфіцы
-
«Здыманне з крыжа» (фрагмент), 1437-1440, Музей св. Марка, Фларэнцыя
-
«Noli me tangere», каля 1437-1446, Музей св. Марка, Фларэнцыя
-
«Дабравешчанне » (фрагмент з «Выгнаннем з рая»), 1430-1432, Прада
Зноскі
Спасылкі
правіцьФра Беата Анджэліка на Вікісховішчы |