Ларэнца Манака
Дон Ларэнца Манака (імя да пастрыгу П'еро ды Джавані) (каля 1370, Сіена - 1425, Фларэнцыя) — фларэнційскі мастак.
Ларэнца Манака | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1370[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1425 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, манах |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Фра Беата Анджэліка і Rossello di Jacopo Franchi[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1391 г. уступіў у камальдулійскі манастыр Св. Марыі дэльі Ангелы ў Фларэнцыі, дзе пасля стаў дыяканам, але пакінуў яго да прынясення канчатковых абяцанняў. Тым не менш, мянушка «Манака» (Манах) за ім замацавалася, а «дон» выкарыстоўваецца як паважлівы зварот.
Стыль
правіцьСтыль працы дэманструюць уплыў інтэрнацыянальнай готыкі позняга XIV ст. і сіенскай школы: шматфігурную кампазіцыю з раскошнымі аксэсуарамі, багатая пазалотай. Характэрныя рысы майстра: добрае чуццё каларыста, стварэнне выдатных кантрастаў і дадатковых каляровых эфектаў.
У ранніх творах прасочваецца ўплыў Тадэа Гадзі, які, магчыма, быў яго настаўнікам. Працаваў, пераважна, для свайго рэлігійнага ордэна, ствараючы манускрыпты, алтарныя выявы і фрэскі.
Мяркуюць, што Манака мог быць настаўнікам фра Беата Анджэліка.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Lorenzo Monaco // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ https://www.nga.gov/Collection/artist-info.1494.pdf
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ларэнца Манака
- Ларэнца Манака на artcyclopedia.com
- Ларэнца Манака на wga.hu