Яўген IV
Яўген IV (лац.: Eugenius PP. IV, свецкае імя: Габрыэле Кандульмер, італ. Gabriele Condulmer; 1383 — 23 лютага 1447) — Папа Рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 года.
Яўген IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Eugenius PP. IV | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін V | ||||||
Пераемнік | Мікалай V | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Сіенская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Francesco Mormile[d] | ||||||
Пераемнік | Antonio Casini[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | філосаф, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1383[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 лютага 1447 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Condulmer family[d] | ||||||
Бацька | Angelo Condulmer[d] | ||||||
Маці | Bariola di Niccolò Correr[d] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | ||||||
Кардынал з | 1408 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знешняя палітыка Яўгена IV
правіцьАрганізаваны кардыналам Чэзарыні крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Польшчы і Венгрыі Уладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай (1444). Прагерманская палітыка Яўгена IV, у якой пасроднікам быў тагачасны імператарскі сакратар, паэт і дыпламат Энеа Сільвіа Пікаламіні (пазней Папа Пій II), узмацніла жорсткасць антыпапскай пазіцыі караля Францыі. У 1438 Карл VII зацвердзіў прынятую французскім духавенствам «Прагматычную санкцыю», якая абвясціла прымат сабора над Папствам і сфармулявала асновы так званай свабоды галіканскай царквы. Гэты акт быў на працягу наступных стагоддзяў прадметам вострых спрэчак паміж апостальскай сталіцай і французскім каталіцызмам. Хоць значную частку свайго пантыфіката Яўген правёў у Фларэнцыі, ён прыклаў вялікія намаганні, каб вярнуць Рыму былы бляск. Дзякуючы яго высілкам у Вечны горад прыехала шмат выбітных гуманістаў, мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў і музыкантаў.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Papa Eugenio IV // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Евгений IV // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.