Мадонна з пацеркамі

«Мадонна з пацеркамі» (ісп.: La Virgen del Rosario) — карціна іспанскага жывапісца Барталомэ Эстэбана Мурылья, напісаная ў 1650—1655 гадах і набытая Карлам IV для каралеўскага палаца Эскарыял у XVIII стагоддзі.

Барталомэ Эстэбан Мурылья
Мадонна з пацеркамі. 1650—55
La Virgen del Rosario
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 164 × 110 см
Музей Прада, Мадрыд
(інв. P000975[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барталомэ Мурыльё намаляваў Мадонну і Ісуса з ружоўнікам, традыцыйнымі каталіцкімі пацеркамі, малітве па якіх надавалася вялікае значэнне ў часы мастака. У гэтай карціне яшчэ прыкметныя рысы натуралізму, які пераважаў у працах прадстаўнікоў Севільскай школы ў першай палове XVII стагоддзя, аднак маляўнічая манера Мурыльё ўжо больш свабодная, чым у яго ранняй творчасці. Гэта свабодная манера асабліва моцна выяўляецца ў выяве вэлюму Дзевы Марыі. Мастак выкарыстоўвае яркае святло для вылучэння фігур на цёмным фоне і стварэння кантрасту паміж далікатнымі тонамі твару Багародзіцы і цела немаўля Хрыста і глыбокімі ценямі ў зморшчынах тканін.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць